Жураўна (возера)
Жураўна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 147 м[2] |
Даўжыня | 1,5 км |
Шырыня | 0,72 км |
Плошча | 0,49 км² |
Аб’ём | 0,00268[1] км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 5,76[1] км |
Найбольшая глыбіня | 14 м |
Сярэдняя глыбіня | 5,4 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,25[1] ‰ |
Празрыстасць | 3,1[1] м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 6,9 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Жура́ўна — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нача, за 30 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, каля вёскі Жураўна.
Плошча паверхні возера 0,49 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,72 км, даўжыня берагавой лініі 5,8 (5,76[1]) км. Найбольшая глыбіня 14 м, сярэдняя 5,4[1] м. Аб’ём вады ў возеры 2,68[1] млн м³. Плошча вадазбору 6,9 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 20 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, паўднёва-заходнія — сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае. Дно возера да глыбіні 5—6 м пясчанае, астатняя частка дна выслана глеем. Возера эўтрофнае, слабапраточнае.
Зарастае. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 15—125 м ад берага возера і да глыбіні 4,5—5 м[1]. Ручаямі злучана з азёрамі Сушына і Валынец.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, лінь, карась і іншыя віды рыб.
Каля возера пралягае аўтамабільная дарога Н3701.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 293. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-33. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)