Сушына (возера, каля вёскі Будзькаўшчына)
Сушына | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 141 м[1] |
Даўжыня | 1,42 км |
Шырыня | 1 км |
Плошча | 1,01 км² |
Аб’ём | 0,00423 км³ |
Найбольшая глыбіня | 7,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,2 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,235 ‰ |
Празрыстасць | 2,6 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 16,6 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Су́шына[2][3] — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Нача (прыток Заходняй Дзвіны), за 28 км на паўднёвы захад ад горада Полацк, каля вёскі Падазер’е.
Плошча паверхні возера 1,01 км², даўжыня 1,42 км, найбольшая шырыня 1 км. Глыбіня возера дасягае 7,5 м, сярэдняя каля 4,2 м. Плошча вадазбору 16,6 км². Аб’ём вады ў возеры 4,23 млн м³. Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 6—9 метраў, спадзістыя. На вышыні 0,5—1,2 м тэраса. На поўначы, паўночным усходзе і поўдні возера балота і схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, вышынёй 0,1—0,2 м, пясчаныя. Ложа возера спадзістае. Найбольшыя глыбіні каля паўночна-ўсходняга берага возера. Да глыбіні 2 м дно возера пясчанае, глыбей выслана апясчаненым глеем.
Возера Сушына эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць 2 меліярацыйныя каналы. Злучана пратокамі з возерам Жураўна і ракой Нача. Сцёк па Будзькаўшчынскім канале[2].
Прыбярэжная надводная расліннасць пашырана да глыбіні 2,5—3,5 м, падводная да глыбіні 3,5—4,5 м.
У возеры водзяцца лешч, шчупак, мянтуз, плотка, лінь, карась і іншыя віды рыб. Сустракаюцца ракі[3].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Уласаў Б. П. Сушына // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Су́шына // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 300. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Су́шына // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 356. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19, 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-33. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озер Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)