Жылы раён Сухарава, Мінск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мікрараён
Сухарава
Выява
Горад:

Мінск

Адміністрацыйны раён горада:

Фрунзенскі раён

Першае згадванне:

1557 [1]

Каардынаты:

53°53′ пн. ш. 27°25′ у. д.HGЯO

Ранейшы статус:

пасёлак

Год уключэння ў межы горада:

1992

Паштовыя індэксы:

220019, 220022

Насельніцтва:

120 тыс. чал.

Су́харава — жылы раён ва Фрунзенскім раёне Мінска, які складаецца з васьмі мікрараёнаў. Размешчаны на захадзе горада, у межах Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі. З паўднёвага усходу мяжуе з жылым раёнам Паўднёвы Захад, а з паўночнага усходу — з жылым раёнам Захад. Побач з раёнам знаходзіцца лесапарк Мядзведжына і экалагічна чыстая прамысловая зона, на якой размешчаны НВА Цэнтр.

Назву атрымаў ад аднайменнай вескі, якая ўпершыню згадваецца ў 1557 годзе, як вёска, цэнтр маёнтка, уласнасць Карэвіча.[1]

У раёне пражывае не менш як 120 тыс. чалавек. Дзейнічае праваслаўная царква імя арханёла Міхаіла на вул. Шаранговіча, а таксама дзве пратэстанцкія цэрквы на вуліцах Гарэцкага і Кавалёва адпаведна. На адлегласці прыблізна 2 км ад жылога масіву размешчаная ЦЭЦ-4.

На дадзены момант у мікрараёне вядзецца інтэнсіўная забудова новымі сучаснымі будынкамі. У 20092010 гадах было пабудавана 45 новых жылых дамоў, 2 школы і адна дарослая паліклініка. Да 2015 года плануецца завяршэнне забудовы.

Асноўныя вуліцы[правіць | правіць зыходнік]

НВА Цэнтр
  • В. Шаргановіча
  • М. Гарэцкага
  • У. Лабанка
  • П. Панчанкі
  • Сухараўская
  • Л. Скрыпнікава
  • Ф. Фёдарава
  • Л. Чайлыткі
  • Ф. Янкоўскага
  • І. Шамякіна

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Грамадская інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У жылым раёне вядзецца актыўнае будаўніцтва гарадской інфраструктуры, так ў жніўні-верасні 2009 года былі здадзены новая паліклініка і школа. У жылым раёне створана досыць развітая сетка гандлёвых аб'ектаў, аптэк і іншых аб'ектаў грамадскага абслугоўвання, у тым ліку аддзяленняў паштовай сувязі РУП "Белпошта" і ААБ "Беларусбанк". Мэдыцынскія ўстановы прадстаўленыя амбулаторыяй агульнай практыкі № 1 і паліклінікай № 10. Галоўныя гандлёвыя кропкі раёну — ГЦ «Maximus» і ГЦ «Preston».

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Праз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўвае дыспетчарская станцыя Сухарава-5, якая адкрылася ў снежні 2013 года.


Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Лесапарк Мядзведжына закладзены ў 1872 годзе і размешчаны паміж вуліцамі Якубоўскага, Шаранговіча і Гарэцкага. Галоўная славутасць лесапарка — цэнтральны сквер, у якім месціцца фантан «Хлопчык і лебедзь» працы італьянскага скульптара Ларэнца Берніні. Сквер быў рэканстуяваны ў 1971 годзе. Цяпер ён, як і сам лесапарк, з'яўляецца любімым месцам для адпачынку жыхароў бліжэйшых жылых раёнаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі