Жэнгялоў хац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўтарства
Краіна паходжання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жэнгялоў хац (арм.: Ժենգյալով հաց; таксама жангялоў хац, жынгялоў хац) — хлебная аладка з начыннем з дробна нарэзанай зеляніны розных раслін, традыцыйная страва ў кухні армян Нагорнага Карабаха[1][2][3][4]. Падобная да іншых страў каўказскіх народаў: кутаб з зелянінай[5], афар.

Пад канец красавіка 2015 года ў Нагорна-Карабахскай Рэспубліцы адбыўся фестываль «Жэнгялоў хац»[6].

Гатаванне[правіць | правіць зыходнік]

Прэснае цеста раскочваецца ў тонкую, як папера, плоскую аладку, а потым начыняецца сумессю з 10—20 сартоў рознай дзікай і садовай дробна нарэзанай зеляніны з алеем[7]. Важнай характарыстыкай стравы з’яўляецца слушна складзены букет. Аснову начыння павінна складаць зеляніна без рэзка выяўленага густу і паху, напрыклад, ліставая салата, шпінат, лебяда, лісце буракоў, макрыца, пастухова сумка[8], лісты фіялкі[2] і падобныя травы. Зеляніны ж са спецыфічным густам, як кервель ажурны, крапіва, зялёная цыбуля, кіслай, як шчаўе, ці рэзкай, як маркоўнік, павінна быць менш; зусім крыху патрабуецца траў, што маюць гаркавы густ, такіх як дзьмухавец. Апроч таго, у начынне можа ўваходзіць брынза і падсмажаная рэпчатая цыбуля. Выпякаецца каля 10 хвілін на распаленай жароўні, званай «садж» арм.: սաջ[9], альбо ў тандыры цягам пары хвілін[7]. Ужываюць гэту страву з півам, танам, віном. Жэнгялоў хац асабліва папулярны ў час Вялікага посту.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ресторан.ру
  2. а б В. А. Петров. Этноботаника Нагорного Карабаха. — Баку: изд. Азерб. филиала АН СССР, 1940. — С. 14.
  3. А. Е. Тер-Саркисянц. Армяне Нагорного Карабаха / под. ред. Л. Б. Алаева. — М.: Русская панорама, 2015. — С. 637.
  4. Timeout.
  5. Братушева 2013.
  6. Панорама 2015.
  7. а б Recipe.
  8. В. А. Петров. Этноботаника Нагорного Карабаха. — Баку: изд. Азерб. филиала АН СССР, 1940. — С. 49.
  9. PanAm.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]