Перайсці да зместу

Замкавая вежа (Нясвіж)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Замкавая вежа, Нясвіж)
Званіца
Замкавая вежа
53°13′15,51″ пн. ш. 26°41′00,82″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Нясвіж
Тып будынка вежа
Архітэктурны стыль готыка, рэнесанс
Дата пабудовы XVI ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 610Г000465шыфр 610Г000465
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Замкавая вежа — помнік архітэктуры XVI ст. у Нясвіжы (вул. Міцкевіча), узор абарончых збудаванняў, які спалучае рысы беларускага абарончага дойлідства, стыляў готыкі і рэнесансу. Уваходзіць у комплекс былога кляштара езуітаў і знаходзіцца паўночным боку касцельнай агароджы[1][2].

Пабудавана ў другой палове XVI ст. з цэглы ў сістэме абарончых сцен каля Замкавай брамы, знаходзілася ў гарадскім абарончым валу і звязвала замак з горадам[3].

Першапачаткова складалася з нізкай шатровай брамы і высокай абарончай вежы. Вежа ўяўляе сабой квадратнае ў плане чатырох’яруснае збудаванне, завершанае шатровым дахам. Глухі ніжні ярус з контрфорсамі вырашаны як масіўны цокаль. Другі ярус, найбольш высокі, аформлены прамавугольнымі, круглымі і квадратнымі праёмамі, якія чаргуюцца з глухімі прамавугольнымі нішамі. Трэці ярус мае на кожнай грані па 3 высокія арачныя праёмы, акаймаваныя арачнымі ліштвамі. Невялікі чацвёрты ярус мае на кожнай грані па 3 маленькія арачныя праёмы, завяршаецца шырокім прафіляваным карнізам. Белыя атынкаваныя абрамленні праёмаў і між’ярусныя паяскі кантрастуюць з чырвонай цаглянай муроўкай сцен, што стварае дэкаратыўную двухколерную гаму фасадаў[1][2].

Замкавая вежа канструкцыйна пераклікаецца з вежай-званіцай Троіцкага касцёла збудаванай ў той жа час у мястэчку Чарнаўчыцы, якое як і Нясвіж належала Радзівілам[2].

Зноскі