Помнік Сымону Буднаму (Нясвіж)
| Помнік | |
| Помнік Сымону Буднаму | |
|---|---|
| | |
| 53°13′13″ пн. ш. 26°40′59″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Нясвіж |
| Скульптар | С. Гарбунова |
| Архітэктар | Ю. Казакоў |
| Дата заснавання | 1982 |
| Дата пабудовы | 1982 год |
| Статус |
|
| Вышыня | 3,50 |
| Матэрыял | бронза, граніт |
Помнік Сымону Буднаму — помнік выдатнаму дзеячу эпохі Адраджэння Сымону Буднаму ў Нясвіжы. Устаноўлены ў 1982 г. перад будынкам былой плябаніі. Аўтары помніка — скульптар С. Гарбунова, архітэктар Ю. Казакоў.
У Нясвіжы Сымон Будны разам з Мацеем Кавячынскім і Лаўрэнціем Крышкоўскім заснаваў друкарню. Тут у 1562 г. выдаў першую на тэрыторыі Беларусі кнігу «Катэхізіс» на беларускай мове, затым «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад богам» і інш.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Бронзавая фігура Сымона Буднага вышынёй 2,85 м велічна ўзвышаецца на гранітным пастаменце вышынёй 0,65 м. Ва ўзнятай руцэ кніга з эмблемай сонца — сімвалам святла і ведаў. Фігура вылеплена буйнымі аб’ёмамі. Спакойная пластыка паставы, падкрэсленая рытмам складак адзення, надае статуі манументальнасць, стварае вобраз вялікай духоўнай сілы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Л. Г. Лапцэвіч. 2086. Помнік Буднаму // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 2. — 308 с.: іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік Сымону Буднаму (Нясвіж) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Помнік Сымону Буднаму (Нясвіж) на сайце «Архіварта»
