Багданаўскі сельсавет (Сенненскі раён)
Багданаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Сенненскі раён |
Уключае | 36 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Багданава |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 118 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Багда́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Багданава.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гарывецкі сельсавет у складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гарывец. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Падворыцкага сельсавета[1]. 20 мая 1960 года ў склад Машчонскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Капланы, Лугінавічы, Малішы, Падворыца і Пераброды), у склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Сенненскага гарсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Бубалы, Каралевічы, Красны Луч, Лука, Міхалполле, Роспаш, Свабоднае, Турава, Тухінка і Шубкі)[2]. 19 лютага 1971 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Запруддзе, сельсавет перайменаваны ў Запруддзеўскі сельсавет. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 20 населеных пунктаў[3]. 30 сакавіка 1992 года да сельсавета далучана частка скасаванага Белаліпскага сельсавета. 21 чэрвеня 1993 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Багданава, сельсавет перайменаваны ў Багданаўскі. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ульянавіцкага сельсавета (18 населеных пунктаў: вёскі Вялікі Азярэцк, Дольдзева, Заазер’е, Замашанская, Замошша, Каміншчына, Кішуроўшчына, Малы Азярэцк, Малыя Ульянавічы, Мар’янава, Новае Сяло, Партызаны, Прыветак, Рудніца, Смалоўка, Сяргейкі, Уздорнікі і Ульянавічы), у склад Ходцаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў у межах былога калгаса імя Гастэла (вёскі Броўкі, Вялікае Сяло, Лугінавічы, Падворыца, Шашалы)[4]. 20 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Каміншчына і Кішуроўшчына[5].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1743 чалавекі[6], з іх 96,4 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,6 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 1118 чалавек[8].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 60. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.