Зянон Аляксандравіч Ленскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Зянон Ленскі)
Jump to navigation Jump to search
Зянон Аляксандравіч Ленскі
Фатаграфія
Юзаф Брант. «Партрэт Зянона Ленскага»[1]
Дата нараджэння: 1864
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1927
Месца смерці:
Бацька: Аляксандр Ленскі[d]
Маці: Сабіна Ленская[d]
Род дзейнасці: мастак, калекцыянер мастацтва, грамадскі дзеяч
Вучоба:
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Зянон Аляксандравіч Ленскі (1864, маёнтак Сула — 1927, Варшава) — беларускі мастак.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

«Партрэт маці мастака», 1890-я[2]

Зянон Ленскі паходзіць са старажытнага шляхецкага роду гербу Астоя. Дзед Зянона Антоній Ленскі (1797—1873) меў у сваім уладанні некалькі маёнткаў у Мінскай губерні (Хотаў, Сула, Татары, Аннопаль, Стажынкі) і ўзначальваў менскі межавы суд. Магчыма, гэта ягоны партрэт пэндзля Юзафа Пешкі захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі — рамантычны вобраз маладога багатага шляхціца, у будучым — бацькі сямі дзяцей[3].

Бацькамі Зянона былі старэйшы сын Антонія Аляксандр, які нарадзіўся ў 1836 годзе, і яго жонка, дачка прадвадзіцеля дваранства Барысаўскага павета Сабіна Карказовіч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аўтапартрэт, 1891

Зянон Ленскі нарадзіўся ў 1864 годзе ў маёнтку Сула каля Койданава, які бацька атрымаў у спадчыну. Быў другім сынам у сям’і, названым у гонар дзядзькі-паўстанца[3]. Ад 1875 года да 1883 года вучыўся ў Віленскай гімназіі. Потым паехаў вучыцца Горны інстытут у Пецярбург. Адначасова з заняткамі ў інстытуце Ленскі наведваў рысавальныя класы пры Акадэміі мастацтваў. Потым ён кінуў інстытут і стаў займацца толькі мастацтвам[4]. У акадэміі мастацтваў Ленскі быў вольным слухачом.

У 1889 годзе выехаў у Мюнхен. У 1898 і 1911 гадах прайшлі выстаўкі ў Мінску, у 1898 годзе ў Пецярбургу, у 1900 годзе ў Кракаве, а ў 1901—1902 гадах — у Варшаве. У 1916 годзе ён уваходзіў у надзорчую раду Таварыства аховы помнікаў.

У сваёй вёсцы Татары каля Ракава, якая дасталася Ленскаму ў спадчыну пасля смерці бацькі (Сула адышла старэйшаму брату Міхалу), ён пабудаваў невялікі палац у стылі Людовіка XV паводле праекта вядомага польскага мастака Уладзіслава Чахурскага(руск.) бел.[3].

Памёр ад раку ў лістападзе 1927 года.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Партрэт Схаластыкі Карказовічавай з роду Уняхоўскіх (2-я пал. 1880-х)
  • Партрэт княгіні Катажыны Радзівіл(руск.) бел. (1890)
  • Мужчынскі партрэт (1891)
  • Партрэт З. Піятровіча(руск.) бел. (1900)
  • Партрэт сястры мастака Эльжбеты Ленскай, па мужу Васілеўскай (1903)

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Брант Ёзаф. Партрэт Зянона Ленскага. Канец 1880-х — пачатак 1890-х гг. Быў у антыкварным продажы ў Варшаве ў 1993 годзе.
  2. Захоўваецца ў сядзібе Ленскіх у Суле
  3. 3,0 3,1 3,2 Надзея Усава. Вяртанне імя. Зянон Ленскі
  4. Piątkowski H. Ś.p. Zenon Łęski // Kurjer Warszawski. № 331. 2 grudnia. 1927.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]