Кавалі (пасёлак)
Пасёлак
Кавалі
|
Кавалі́[2] (трансліт.: Kavali, руск.: Ковали) — пасёлак у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета. Мясцовымі жыхарамі часта называецца «Падсобнае» (у сэнсе «падсобная гаспадарка»).
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]
У 6 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 209 км ад Гомеля, 4 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]
Аўтадарога праз вёску Кавалі злучае пасёлак з гарадскім пасёлкам Акцябрскі.
Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]
Планіроўка складаецца з крыху крывалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з захаду і паўднёвага ўсходу прымыкаюць дарогі. Забудова драўлянымі сядзібамі. У пасёлку размешчана дзяржаўная сельскагаспадарчая ўстанова «Акцябрская сортавыпрабавальная станцыя». Працуе крама.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Колькасць[правіць | правіць зыходнік]
- 2011 год — 34 двары, 89 жыхароў.
Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]
- 1997 год — 49 двароў, 129 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх