Шкава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Шкава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
156
Насельніцтва
369[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375-2357
Паштовы індэкс
247317
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240820096
Шкава на карце Беларусі ±
Шкава (Беларусь)
Шкава
Шкава (Гомельская вобласць)
Шкава

Шкава́[2] (трансліт.: Škava, руск.: Шкава) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 10 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 185 км ад Гомеля, 9 км ад чыгуначнай станцыі Бумажкова на чыгунцы БабруйскРабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На рацэ Нератоўка (прыток Пцічы).

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на поўдні пад прамым вуглом далучаецца кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1991-92 гадах пабудавана 50 мураваных будынкаў, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС месцаў. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Майсееўка» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы, малочнатаварная ферма, механічны парк. Базавая школа, дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, лясніцтва, лесапільня, аддзяленне сувязі, комплексны прыёмны пункт, сталовая, 3 крамы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як вёска Шко́ва ў Мінскім старостве Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1560 годам згадваецца ў дакументах у сувязі з вызначэннем межаў вёсак. На 1682 год 13 дымоў, цэнтр войтаўства. Па інвентару 1683 года ў складзе Парэцкага маёнтка, давала 277 злотых і 5 грошай прыбытку ў год. Па інвентару 1748 года 23 дымы, цэнтр войтаўства, у якое ўваходзілі вёскі Шкова, Іванішчавічы і Зубарэвічы, і ўрочышчы Завалёны і Саткаўчына. Войтаўства ўваходзіла ў Парэцкі двор.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губерні, належала войскаму Рэчыцкага павета М. Крыштафовічу. На той час у вёсцы было 29 дымоў, 65 асоб мужчынскага полу і 62 — жаночага. У XIX стагоддзі Шкова пераходзіць да Ваньковічаў. Па стану на 1855 год маёнтак належаў Антону Севасцьянавічу, а затым перайшоў да яго сына Рыгора-Канстанціна Ваньковіча. На 1889 год належала памешчыкам Данілевічам. Па стану на 1897 год у вёсцы знаходзіліся царква, хлебазапасны магазін, у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета. Побач былі аднайменная сядзіба, вадзяны млын і карчма. У 1910 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Беларуская вёска», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 нямецкія акупанты спалілі 36 двароў і забілі 69 жыхароў. 19 жніўня 1942 года партызаны разграмілі гарнізон, створаны акупантамі ў вёсцы. 40 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 156 гаспадарак, 369 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 68 двароў, 559 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 109 двароў, 804 жыхары; у маёнтку — 17 жыхароў.
  • 1916 год — 143 двары.
  • 1920 год — 752 жыхары
  • 1940 год — 180 двароў.
  • 1959 год — 468 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 199 гаспадарак, 478 жыхароў.
  • 2004 год — 162 гаспадаркі, 386 жыхароў.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]