Залессе (Акцябрскі раён)
Вёска
Залессе
|
Зале́ссе[2] (трансліт.: Zaliessie, руск.: Залесье) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 6 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 217 км ад Гомеля, побач з вёскай — станцыя Бумажкова на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Водная сістэма
[правіць | правіць зыходнік]На захадзе меліярацыйныя каналы.
Экалогія і прырода
[правіць | правіць зыходнік]На поўдні і ўсходзе мяжуе з лесам.
Транспартная сістэма
[правіць | правіць зыходнік]Транспартная сувязь па аўтамабільных дарогах, што злучаюць вёску з Акцябрскім.
Інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Планіроўка — выгінастая вуліца, да якой на ўсходзе прымыкае невялікі адасоблены ўчастак забудовы і чыгуначная станцыя Бумажкова. Забудова пераважна драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. Клуб, бібліятэка, крама.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з XVIII стагоддзя як засценак Залессе ў Бабруйскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у засценку жыла чыншавая шляхта, якая займалася земляробствам. Па стану на 1897 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.
У 1931 годзе арганізаваны калгас. З уводам у дзеянне ў 1932 годзе чыгункі Бабруйск — Старушкі побач з вёскай пачала дзейнічаць станцыя Залессе (зараз — Бумажкова).
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія карнікі спалілі 9 двароў і забілі 21 жыхара.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2011 год — 76 двароў, 170 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1795 год — 3 двары, 19 жыхароў.
- 1834 год — 4 двары.
- 1897 год — 14 двароў, 72 жыхары.
- 1908 год — 88 жыхароў.
- 1917 год — 21 двор, 109 жыхароў.
- 1959 год — 268 жыхароў (паводле перапісу).
- 1997 год — 96 двароў, 232 жыхары.
Зноскі
- ↑ Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх