Казлоўшчынскі сельсавет (Дзятлаўскі раён)
Казлоўшчынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Дзятлаўскі раён |
Уключае | 33 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Казлоўшчына |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 26 снежня 2013 |
Дата скасавання | 28 чэрвеня 1958 |
Насельніцтва (2019) | 3 237 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Афіцыйны сайт |
Казло́ўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Казлоўшчына[1].
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Казлоўшчына. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. 28 чэрвеня 1958 года вёска Казлоўшчына атрымала статус гарадскога пасёлка, Казлоўшчынскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Казлоўшчынскаму пассавету.
30 снежня 2003 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзянісаўскага сельсавета (25 населеных пунктаў: Амбражылевічы, Ананічы, Гарадкі, Дзянісава, Доўбневічы, Драбавічы, Дубароўшчына, Колкі, Куцкі, Малая Воля, Маськаўцы, Нянадавічы, Падвялікае, Пархуты, Пацавічы, Рандзілаўшчына, Русакі, Салавічы, Самойлаўшчына, Скрундзі, Скрэндзевічы, Смаляная Печ, Трахімавічы, Хамічы і Чарлёнка)[2]. 13 ліпеня 2007 года ў склад пассавета перададзена частка скасаванага Гярбелевіцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Гярбелевічы, Лозкі, Лявонавічы, Малдавічы, Мядзвінавічы, Сверплевічы і Скіпоравічы)[3].
26 снежня 2013 года Казлоўшчынскі пассавет быў рэарганізаваны ў сельсавет[4].
Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (32 населеныя пункты, без гарадскога пасёлка Казлоўшчына) — 2456 чалавек[5], з іх 93,4 % — беларусы, 3,9 % — палякі, 1,7 % — рускія[6]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (33 населеныя пункты) — 3237 чалавек[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Решение Дятловского районного Совета депутатов от 31 января 2014 г. № 163 Об установлении административного центра Козловщинского сельсовета Дятловского района Гродненской области
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 30 декабря 2003 г. № 40 О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 13 июля 2007 г. № 43 О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 декабря 2013 г. № 278 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дятловского района Гродненской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.