Кайванскі вазапісец
Кайванскі вазапісец | |
---|---|
Род дзейнасці | вазапісец чырвонафігурнага стылю |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кайванскі вазапісец (англ.: Caivano Painter, ням.: Caivano-Maler) — ананімны грэчаскі вазапісец, працаваў у Капуя ў 4 стагоддзі да н.э. у чырвонафігурнай тэхніцы . Вядомы сваёй майстэрняй кампанскага вазапісу.
Як і ў большасці старажытнагрэчаскіх вазапісцаў, яго сапраўднае імя невядома. Ён названы ў гонар горада Кайвана, дзе знойдзена большасць яго работ. Асноўнымі тэмамі майстра былі незвычайныя міфалагічныя і тэатральныя тэмы. Воіны звычайна носяць асканскія даспехі (оскі — адно з самніцкіх плямёнаў), а жанчыны часцей за ўсё адлюстроўваюцца ў сукенках у палоску. Кайванскі вазапісец выкарыстоўваў дадаткова белы, жоўты і фіялетава-чырвоны колеры. Уплыў Кайванскага вазапісца адбіўся на тэхніцы вазапісу Пестума і гарадоў Паўднёвай Італіі. Некаторыя даследчыкі нават лічаць, што Кайванский вазапісец мог працаваць у Пестуме.