Каложскі парк
Каложскі парк | |
---|---|
![]() Помнік у гонар 850-годдзя Гродна | |
Асноўная інфармацыя | |
Тып | парк |
Плошча |
|
Дата заснавання | 1960-я |
Архітэктар | Ірына Пятроўна Шпіт |
Размяшчэнне | |
53°40′52″ пн. ш. 23°49′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вобласць | Гродзенская вобласць |
![]() |
Каложскі парк (раней — Парк імя 40-годдзя ЛКСМБ) — парк у Гродне, размешчаны на правым беразе р. Нёман, на месцы гістарычнага Каложскага пасада, ад якога пайшла сучасная назва. Плошча складае 20,4 га (1989)[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Закладзены ў 1960-х гг. у адзначэнне гадавіны стварэння ЛКСМБ. У савецкія часы прадугледжвалася будаўніцтва магістралі, якая б стала працягам вул. Болдзіна з выхадам на вул. Лермантава і вул. Міцкевіча, адмежавала паркавую тэрыторыю ад 1-павярховай забудовы і дазволіла забяспечыць абслугоўванне зоны адпачынку гарадскім транспартам[1].

У 2018 годзе ў рамках 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў парку на Дзень Волі прайшоў святочны канцэрт і мітынг[2]. У 2019 годзе, пасля таго як Мінгарвыканкам не дазволіў масавыя акцыі ў цэнтры Мінску на Дзень Волі, цэнтрам святкавання стала Гродна, дзе 23 сакавіка ў Каложскім парку адбыліся мітынг і канцэрт[3] з удзелам Лявона Вольскага, Зміцера Вайцюшкевіча, гуртоў Nizkiz, «Крама», «Дай Дарогу!» і Dzieciuki[4].
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Уваходы ў парк размешчаны з вул. Лермантава (цэнтральны) і Вялікай Траецкай вуліцы. З поўдня парк абмежаваны рэкамі Гараднічанка і Нёман[1].
Расце больш 20 відаў зялёных насаджэнняў з перавагай мясцовых парод: бяроза, таполя, вярба, клён, дуб, каштан, елка, ясень і інш. У аснову планіровачнага рашэння пакладзена восевая кампазіцыя. Рэгулярная планіровачная схема дапоўнена прамавугольнымі алеямі свабоднай планіроўкі. У паркавай зоне знаходзяцца Барысаглебская царква (помнік архітэктуры 12 ст.), Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі, Гродзенская СДЮШАР па футболе са стадыёнам. У савецкія часы працавалі атракцыёны[1].
На цэнтральнай алеі ў 1978 годзе пастаўлены помнік у гонар 850-годдзя Гродна[1] (арх. А. Каралькоў, Г. Пешкаў, інж. В. Навумовіч).
Зноскі
- ↑ а б в г д Парк имени 40-летия ЛКСМБ // Гродно: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. ISBN 5-85700-015-7
- ↑ У Гродне адзначылі 100 гадоў БНР . volkovysk.by (25 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2018. Праверана 4-12-2018.
- ↑ Што варта ведаць пра Дзень Волі-2019 ў Горадні і Менску
- ↑ Тысячы людзей пабывалі на Дні Волі каля Каложы
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Парк имени 40-летия ЛКСМБ // Гродно: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. ISBN 5-85700-015-7
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каложскі парк