Помнік у гонар 850-годдзя Гродна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Помнік у гонар 850-годдзя Гродна
53°40′51″ пн. ш. 23°49′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Гродна
Скульптар Г. Буралкін
Архітэктар арх. А. Каралькоў, Г. Пешкаў, інж. В. Навумовіч
Дата пабудовы 1978 год
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Помнік у гонар 850-годдзя Гродна — помнік у Гродна (Беларусь), размешчаны на вул. Лермантава, пры ўваходзе ў Каложскі парк. Устаноўлены ў 1978 годзе да 850-годдзя першага ўпамінання Гродна ў Іпацьеўскім летапісе пад 1128 годам.

Помнік створаны з бетону і медзі скульптарам Г. Буралкінам, архітэктарамі А. Каральковым, Г. Пешкавым і інжынерам В. Навумовічам. Помнік уяўляе сабой два слупы-абеліскі вышынёй 31 м, аб’яднаныя ў верхняй частцы блокам-вітражом з выявай лічбы «850»[1].

Каля асновы слупоў з заходняга і ўсходняга бакоў у нішах устаноўлены дзве алегарычныя скульптуры вышынёй 6 м: воін-латнік і жанчына з вышытым ручніком на руках. Першапачаткова яны былі абабітыя меддзю, але ў 1990-х гадах метал скралі, а скульптуры замянілі на цэментныя (крыху змяніўшы іх знешні выгляд)[2].

Да помніка вядзе алея з шырокім газонам і дэкаратыўнымі свяцільнямі. У пачатку алеі ўстаноўлены камень, на плоскасці якога высечана: «850-годдзе».

У 2019 годзе абмяркоўвалася магчымасць рэканструкцыі стэлы з прыцягненне сродкаў Еўрасаюза[3].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Памёр скульптар - аўтар стэлы ў Каложскім парку . Hrodna.life - навіны Гродна (4 студзеня 2024). Праверана 27 лютага 2024.
  2. Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 161—162. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  3. К, А.. Стэлу ў Каложскім парку могуць абнавіць за кошт Еўрасаюза . Hrodna.life - навіны Гродна (28 студзеня 2019). Праверана 27 лютага 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]