Кальмарская унія
| Асабістая унія | |||
| Кальмарская унія | |||
|---|---|---|---|
| Kalmarunionen | |||
|
|||
|
Кальмарская унія напачатку XVI стагоддзя |
|||
|
1397 — 1523
|
|||
| Сталіца | Капенгаген | ||
| Рэлігія | Рымска-каталіцкая царква | ||
| Насельніцтва |
|
||
| Форма кіравання | манархія | ||
Кальмарская унія — палітычнае ўтварэнне, саюз скандынаўскіх каралеўстваў, у склад якога з 1397 па 1523 гады ўваходзілі Данія, Нарвегія і Швецыя. З сённяшняга пункту гледжання ў Кальмарскую унію ўваходзілі таксама Фінляндыя і Ісландыя, таму што Ісландыя пачынаючы з 1262 года ўваходзіла ў склад Нарвегіі, а Фінляндыя была захоплена Швецыяй у 1154 годзе. Да тэрыторыі Кальмарскай уніі таксама належалі Фарэрскія астравы, якія з 1035 года належалі Нарвегіі.

Кальмарская унія была падрыхтавана дацка-нарвежскай (1380) і дацка-шведскай (1389) асабістымі уніямі. Ініцыіравана каралевай Маргарытай Дацкай, якая дамаглася абвяшчэння ў 1397 у Кальмары каралём трох дзяржаў яе траюраднага пляменніка герцага Эрыка Памеранскага. Праект акта уніі (ніколі не быў зацверджаны, па-рознаму інтэрпрэтуецца ў гістарыяграфіі) прадугледжваў выбары адзінага манарха, правядзенне агульнай знешняй палітыкі, абаронны саюз пры захаванні ўнутранай самастойнасці кожнай з трох дзяржаў. Спроба дацкіх каралёў выкарыстаць унію для ўстанаўлення свайго панавання над Швецыяй прывяла да народнага паўстання і фактычнай ліквідацыі уніі ў 1448. Кальмарская унія тройчы аднаўлялася (1457—67, 1497—1501, 1520—21) у ходзе дацка-шведскіх войнаў XV — пач. XVI ст. Канчаткова ліквідавана ў 1523, калі каралём Швецыі стаў Густаў I Ваза. Нарвегія заставалася пад уладай Даніі да 1814.
| Частка серыі артыкулаў на тэму |
| Скандынавія |
|---|
