Перайсці да зместу

Калініна (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Калініна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Прытыка
Прытыкі
Насельніцтва
  • 26 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222836
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244879041
Калініна на карце Беларусі ±
Калініна (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Калініна (Пухавіцкі раён)
Калініна (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Калініна (Пухавіцкі раён)

Калі́ніна[1] (трансліт.: Kalinina, руск.: Калинино; да 1920-х гг. — Прытыка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.

У XIX стагоддзі вёска Прытыка, уласнасць Эсткаў, пазней Ёдкаў[2], у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1860 годзе 6 двароў[3]. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1908 года ўрочышча Прытыкі[4], паводле перапісу 1917 года ўрочышча Прытыка[5].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Населены пункт быў перайменаваны ў пасёлак Калінін.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

  • 1908 год — 10 двароў, 56 жыхароў[4]
  • 1917 год — 16 двароў, 73 жыхары, усе беларусы[5]
  • 1926 год — 14 двароў, 72 жыхары
  • 1999 год — 51 жыхар
  • 2002 год — 18 двароў, 42 жыхары
  • 2010 год — 43 жыхары
  • 2019 год — 26 жыхароў[6]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. SgKP 1888, s. 120.
  3. Лист 16-7 c привязкой, Ланичи. Трехверстовка, Военно-топографическая карта Шуберта.. www.etomesto.ru. Праверана 12 лістапада 2024.
  4. а б Ярмоловичъ В. 1909, с. 164.
  5. а б Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 112.
  6. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.