Капскія
Вёска
Капскія
|
Ка́пскія[1] (трансліт.: Kapskija, руск.: Капские) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, каля ракі Свіслач. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1860 годзе 11 двароў[2], у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Да скасавання прыгоннага права вёска ў складзе маёнтка Падбярэжжа, уласнасць Манюшкаў[3]. Пасля 1861 года ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 года было народнае вучылішча.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 1927 года да 1939 года цэнтр Пудзецкаслабодскага сельсавета.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У 1944 годзе былі забіта 494 жыхары.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавета[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 24 двары, 165 жыхароў
- 1908 год — 21 двор, 201 жыхар
- 1917 год — 35 двароў, 208 жыхароў
- 1960 год — 192 жыхары
- 2002 год — 32 двароў, 64 жыхары
- 2009 год — 45 жыхароў
- 2019 год — 34 жыхары[5]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Лист 15-7 Червень (Игумен). Трехверстовка, Военно-топографическая карта Шуберта. . www.etomesto.ru. Праверана 13 лістапада 2024.
- ↑ Дапаможнік . Архівы Беларусі.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Капскія // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 148—149. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх