Перайсці да зместу

Хочын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Хочын
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 8 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Хочын на карце Беларусі ±
Хочын (Беларусь)
Хочын
Хочын (Мінская вобласць)
Хочын

Хо́чын[1] (трансліт.: Chočyn, руск.: Хочин) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Свіслач. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.

У канцы XVIII стагоддзя вёска Хочын, або Хочына адносілася да маёнтка Волма, уласнасць Смілавіцкага кляштара місіянераў, у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[2].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 года засценак, паводле перапісу 1908 года вёска.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1929 годзе створаны калгас «Новы Хочын».

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У сакавіку 1944 года ў выніку карнай аперацыі нямецкіх войскаў вёска была спалена, забітых не было[3]. Пасля вайны вёска адноўлена.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавета[4].

  • 1800 год — 3 двары, 19 жыхароў
  • 1897 год — 9 двароў, 65 жыхароў
  • 1908 год — 15 двароў, 83 жыхары
  • 1917 год — 11 двароў, 84 жыхары, усе палякі[5]
  • 1960 год — 87 жыхароў
  • 2002 год — 12 двароў, 17 жыхароў
  • 2009 год — 10 жыхароў
  • 2019 год — 8 жыхароў[6]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 332.
  3. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 19 лістапада 2024.
  4. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  5. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 96.
  6. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.