Ізбішча (Турынскі сельсавет)
Вёска
Ізбішча
| ||||||||||||||||||||
Ізбі́шча[1] (трансліт.: Izbišča, руск.: Избище) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, шляхецкая ўласнасць. Перад скасаваннем прыгоннага права вёска адносілася да маёнтка Падблонь, уласнасць Буяноўскай[2]. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Паводле перапісу 1960 года мела статус пасёлка.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1870 год — 18 жыхароў мужчынскага полу
- 1897 год — 11 двароў, 85 жыхароў
- 1908 год — 15 двароў, 111 жыхароў
- 1917 год — 24 двары, 273 жыхары
- 1960 год — 74 жыхары
- 1999 год — 13 жыхароў
- 2002 год — 6 двароў, 10 жыхароў
- 2010 год — 11 жыхароў
- 2019 год — 13 жыхароў[3]
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Васілевіч Падгайны (нар. 1954) — дзеяч камуністычнай партыі, беларускі палітык.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Дапаможнік . Архівы Беларусі.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ізбішча // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 146. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Jelski A. Izbiszcze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. — S. 331.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ізбішча (Турынскі сельсавет)