Падбярэжжа (Турынскі сельсавет)
Вёска
Падбярэжжа
|
Падбярэ́жжа[1] (трансліт.: Padbiarežža, руск.: Подбережье; раней таксама Пабярэжжа) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1860 годзе маёнтак Пабярэжжа ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета. Да 1869 года ўласнасць Ігнацыя Манюшкі , пазней яго дачкі Евы Лапацінскай з Манюшкаў[2]. У 1903 годзе маёнткам валодала дваранка Караліна Марцінаўна Нефтэль[3]. У 1913 годзе ўласніца маёнтка Караліна Нефтэль, было 1304 дзесяціны зямлі[4].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць нацыяналізавана, створаны пасёлак.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У 1968 годзе да Падбярэжжа былі далучаны вёскі Беліва, Чырвоны Араты, Чырвоны Барок і Хлебаўка. Хлебаўка ў 1908 годзе засценак, 5 двароў, 33 жыхары. На 1917 год урочышча, пазней — вёска.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавета[5].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 7 жыхароў
- 1908 год — 1 двор, 3 жыхары
- 1917 год — 1 двор, 23 жыхары, усе беларусы[6]
- 1960 год — 65 жыхароў
- 2002 год — 46 двароў, 79 жыхароў
- 2009 год — 52 жыхары
- 2019 год — 66 жыхароў[7]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ SgKP 1902, s. 463.
- ↑ Списокъ землевладѣльцевъ Минской губерніи 1903, с. 29.
- ↑ Nad Świsłoczą 1914, s. 103.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 96.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Падбярэжжа // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 166. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Приложеніе. Списокъ землевладѣльцевъ Минской губерніи, владѣющихъ 500 десятин. земли и болѣе // Памятная книжка Минской губерніи на 1904 г.. — Минскъ: Изданіе Минскаго губернскаго статистическаго комитета, 1903.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
- Poberezie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 463.
- Spis ziemian mińskich, posiadających 100 i więcej dziesięcin ziemi // Nad Świsłoczą : kalendarz miński informacyjny na rok 1914 / pod redakcją W. Dworzaczka. — Wilno: Znicz, 1914. — 130 S.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх