Андрэй Іванавіч Сапега
Андрэй Іванавіч Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
Герб «Ліс» | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр Дарагастайскі | ||||||
Пераемнік | Ян Яўстах Тышкевіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Зяновіч | ||||||
Пераемнік | Міхал Друцкі-Сакалінскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Філон Кміта-Чарнабыльскі | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Дажбог Сапега | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1565 | ||||||
Смерць | 1611[1] | ||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Іван Іванавіч Сапега[d] | ||||||
Маці | Багдана Друцкая-Канопля[d] | ||||||
Жонка | Багдана Шымковіч[d] | ||||||
Дзеці | Соф'я, Канстанцыя | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
![]() |
Андрэй Іванавіч Сапега (каля 1565—1611) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ваявода мсціслаўскі (з 1611).
Малодшы брат вялікага літоўскага канцлера Льва Сапегі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1585 годзе дваранін караля Стэфана Баторыя. Кар’еру зрабіў дзякуючы пратэкцыі старэйшага брата — канцлера Льва Сапегі. Прынамсі, з яе ў 1588—1611 гадах быў старостам аршанскім. У 1596 годзе браў удзел у падаўленні паўстання Севярына Налівайкі. У 1600—1605 гадах кашталян віцебскі, а з 1605 — ваявода мсціслаўскі. Браў удзел у вайне з Расіяй 1609—1618 гадоў.
Адзін з першых Сапегаў, хто перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Івана і князёўны Багданы Друцкай-Каноплі. Акрамя канцлера Льва Сапегі, меў яшчэ брата Рыгора.
Ажаніўся да 1594 года з Багданай Шымковіч (памерла пасля 1609), меў з ёй толькі дачок:
- Соф’ю (каля 1595 — каля 1657), жонку парнаўскага ваяводы Канстанціна Палубінскага;
- Канстанцыю, жонку віленскага падкаморага Яраслава Шэмета.
Зноскі
- ↑ Andrzej Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.