Перайсці да зместу

Канстанцін Радзівіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Радзівіл
польск.: Konstanty Mikołaj Melchior Maria Radziwiłł
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча у Літоўскай Рэспубліцы
18 красавіка 2023 — 2024
Прэзідэнт Анджэй Дуда
Кіраўнік урада Матэвуш Маравецкі
Папярэднік Уршуля Дарашэўская
Ваявода мазавецкі
25 лістапада 2019 — 31 сакавіка 2023
Прэзідэнт Анджэй Дуда
Кіраўнік урада Матэвуш Маравецкі
Папярэднік Здзіслаў Сіпера
Пераемнік Табіяш Бахэньскі
Міністр аховы здароўя Рэспублікі Польшча
16 лістапада 2015 — 19 студзеня 2018
Прэзідэнт Анджэй Дуда
Кіраўнік урада Матэвуш Маравецкі,
Беата Шыдла
Папярэднік Марыян Зембала
Пераемнік Лукаш Шумоўскі
Старшыня Вышэйшай медыцынскай рады Рэспублікі Польшча
2001 — 2010
Прэзідэнт Аляксандр Квасьнеўскі,
Лех Качыньскі
Папярэднік Кшыштаф Мадэй
Пераемнік Мацей Гаманкевіч

Нараджэнне 9 студзеня 1958(1958-01-09) (66 гадоў)
Род Радзівілы
Бацька Альберт Геранім Радзівіл[d][1]
Маці Ганна Марыя з Чартарыйскіх[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя Права і справядлівасць
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофіі (2011)
Месца працы
Званне ваявода
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстанцін Радзівіл (польск.: Konstanty Radziwiłł; нар. 9 студзеня 1958, Уроцлаў) — польскі арыстакрат, лекар, палітык і дыпламат.

Доктар медыцыны. Старшыня Вышэйшай медыцынскай рады Польшчы (2001—2010), міністр аховы здароўя Польшчы (2015—2018), сенатар (2015—2019), ваявода мазавецкі (2019—2023), пасол Польшчы ў Літве (2023—2024).

Паходзіць з княжацкага роду Радзівілаў гербу Трубы. Унук Канстанціна Мікалая Радзівіла, сын Альберта Гераніма Радзівіла і Ганны Марыі, народжанай Чартарыйскай, брат Мацея Радзівіла і Сафіі Бахенскай, стрыечны брат Дамініка Радзівіла. Жанаты на Іаане Малгажаце, народжанай Дамброўскай. У яго чатыры сыны і чатыры дачкі: Марыя (1983), Мацей (1984), Ганна (1986), Эльжбета (1987), Ян (1989), Міхал (1991), Караль (1993) і Барбара (2000).

У 1973 годзе скончыў базавую школу ў Варшаве, а ў 1977 годзе — агульнаадукацыйны ліцэй імя Тадэвуша Рэйтана ў Варшаве. У 1977—1983 гадах вучыўся на 1-м медыцынскім факультэце Медыцынскай акадэміі ў Варшаве, дзе атрымаў дыплом лекара. Атрымаў спецыялізацыю па агульнай медыцыне (1993) і сямейнай медыцыне (1994). Скончыў аспірантуру па эканоміцы аховы здароўя ў Варшаўскім універсітэце і аспірантуру па біяэтыцы ва Універсітэце кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве. У 2011 годзе ў Ваенна-медыцынскім інстытуце атрымаў вучоную ступень доктара медыцыны за дысертацыю на тэму "Ацэнка памеру эфекту плацэба пры лячэнні алергічных захворванняў і астмы на аснове мета-аналізу апублікаваных высакаякасных даследаванняў эфектыўнасці лекаў".

У 1980—1981 гадах быў старшынёю незалежнай асацыяцыі студэнтаў акадэміі і членам Нацыянальнага каардынацыйнага камітэта Незалежнага студэнцкага саюзю. Пасля ўвядзення ваеннага становішча ўдзельнічаў у падпольнай дзейнасці. Таксама быў актывістам Руху за свабоду і мір, дзе з 1986 годзе ўваходзіў у раду фонду руху.

Пасля вучобы ў 1983—1984 гадах працаваў лекарам-стажорам, потым лекарам першаснай медыцынскай дапамогі. Да 1989 года ён таксама працаваў у варшаўскай службе хуткай дапамогі. У 1986—1991 гадах быў фабрычным лекарам прамысловых прадпрыемстваў. У 1996 годзе ён стаў уладальнікам прыватнай лячэбнай установы пад назвай "Паліклініка сямейнай медыцыны". Выкладаў у прыватнай ВНУ ў Варшаве (2001—2003), а ў 2005 годзе стаў выкладчыкам кафедры сямейнай медыцыны Варшаўскага медыцынскага ўніверсітэта.

З 1993 года — актывіст лекарскага самакіравання. Быў сябрам Камітэта па сувязях Еўрапейскага форуму медыцынскіх арганізацый і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Займаў розныя пасады ў Варшаўскай акружной палаце лекараў і Вышэйшай медыцынскай радзе. У ёй ён выконваў, сярод іншага, функцыі сакратара (1997—2001 і 2014—2015), старшыні (2001—2010) і намесніка старшыні (2010–2014). Пакінуў членства ў Вышэйшай медыцынскай радзе ў 2017 годзе. У 2010–2012 гадах быў старшынёй Пастаяннага камітэта лекараў Еўропы. Сузаснавальнік і віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі шматдзетных сем'яў «Тры плюс». У 2010 годзе стаў экспертам Цэнтра інфармацыйных сістэм аховы здароўя, а ў 2013 годзе стаў старшынёй назіральнага савета цэнтра.

Палітычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

На выбарах 2015 года паспяхова балатаваўся ў Сенат Польшчы ад "Права і справядлівасці". 16 лістапада 2015 года быў прызначаны міністрам аховы здароўя ва ўрадзе Беаты Шыдла. Падчас знаходжання на пасадзе міністра аховы здароўя ён правёў рэформу, увёўшы сетку бальніц і змяніўшы першасную медыцынскую дапамогу.

11 снежня 2017 года заняў пасаду міністра аховы здароўя ва ўрадзе Матэвуша Маравецкага. 9 студзеня 2018 года быў адпраўлены ў адстаўку.

Беспаспяхова балатаваўся на выбарах у Еўрапарламент у 2019 годзе. На выбарах таго ж года ён не быў пераабраны ў Сенат Польшчы.

25 лістапада 2019 года быў прызначаны прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім на пасаду мазавецкага ваяводы. 31 сакавіка таго ж года ён скончыў свае абавязкі ваяводы.

15 сакавіка 2023 года прызначаны паслом Польшчы ў Літве. 18 красавіка 2023 года афіцыйна заняў пасаду польскага пасла ў Вільні.

  • Рыцарскі крыж Ордэна Адраджэння Польшчы (2009)
  • Залаты Крыж Заслугі (2004)
  • Камандорскі крыж ордэна «За заслугі перад Літвой» (2023)
  • Узнагарода сталічнага горада Варшава (2015)