Перайсці да зместу

Капліца Божай Міласэрнасці (Свяцк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Капліца Божай Міласэрнасці
53°47′46,13″ пн. ш. 23°39′42,10″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Свяцк
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Дэканат Сапоцкінскі
Тып будынка капліца
Архітэктурны стыль неаготыка
Дата пабудовы 1889 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г00212шыфр 413Г00212
Map

Капліца Божай Міласэрнасці — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Свяцку Гродзенскага раёна, частка палацава-паркавага комплексу Валовічаў. Знаходзіцца ў заходняй ускраіне вёскі.

Капліца пабудавана ў 1889 годзе з цэглы насупраць палаца Валовічаў як родавая пахавальня[1].

За савецкім часам капліца не дзейнічала. Пасля асвячэння 6 жніўня 1996 года капліца была перададзена каталіцкай грамадзе парафіі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі Сапоцкінскага дэканата[2].

У 2007 годзе капліца ў складзе палацава-паркавага ансамбля была занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

28 студзеня 2020 года ў капліцы адбыўся пажар. Агнём была знішчаная мэбля, падлога, закураныя сцены і столь. Абыйшлося без пацярпелых[3].

Помнік архітэктуры неаготыкі[4]. Уяўляе сабой кампактны і прыземісты кубападобны аб’ём з трохсценнай алтарнай часткай. Фасад вырашаны суцэльным двухгранным шчытом-вімпергам, сіметрычна расчлянёным трыма стральчатымі ўваходнымі і аконнымі праёмамі і крапаваным у тымпане круглай разеткай (імтацыяй гатычнага акна-ружы).

Спічастыя вокны на галоўным фасадзе разам са спічастым уваходным парталам ствараюць урачыстасць фасаду і імітуюць грандыёзную трохнефную базіліку. Гатычную вертыкальнасць будынку надае таксама высокі двухсхільны дах[5].

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.
  2. Гродзенская Рымска-Каталіцкая Дыяцэзія на Беларусі — XIII. Дэканат Сапоцкін.(недаступная спасылка)
  3. У Свяцку пад Гроднам гарэла капліца ХІХ стагоддзя. — Наша ніва, 29 студзеня 2020. (бел.)
  4. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  5. А. Вашкевіч, Дз. Нарэль. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай. Гісторыя каталіцкіх парафій у паўднёва-ўсходняй частцы Аўгустоўскай пушчы. — Мінск, 2006. — С. 92.