Каралеўская бібліятэка Даніі


Каралеўская бібліятэка (дацк.: Det Kongelige Bibliotek) — нацыянальная бібліятэка Даніі (Капенгаген). Адна з найбуйнейшых бібліятэк у Скандынавіі.
Змяшчае мноства гістарычных дакументаў. Усе творы, што друкавалися ў Даніі з XVII стагоддзя, захоўваюцца ў фондах бібліятэкі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Бібліятэка заснавана каля 1648 каралём Фрэдэрыкам III на базе шырокай калекцыі еўрапейскіх твораў. Публічны доступ адкрыты ў 1793 годзе. У 1989 годзе фонды бібліятэкі аб'яднаны з фондамі бібліятэкі Капенгагенскага ўніверсітэта, а ў 2005 годзе з фондамі Дацкай нацыянальнай бібліятэкай прыродазнаўства і медыцыны (дац. Danmarks Natur-og Lægevidenskabelige Bibliotek). З 1 студзеня 2006 года афіцыйна называецца Каралеўская бібліятэка, Нацыянальная бібліятэка і бібліятэка Капенгагенскага ўніверсітэта (дац. Det Kongelige Bibliotek, Nationalbibliotek og Københavns Universitetsbibliotek)
Сёння бібліятэцы належаць чатыры будынкі: тры будынкі Капенгагенскага ўніверсітэта і галоўны будынак на востраве Слотсхольмен. Стары будынак на востраве Слотсхольмен пабудаваны ў 1906 годзе. Ён з'яўляецца копіяй капэлы ў рэзідэнцыі Карла Вялікага (г. Ахен). У 1999 годзе пабудаваны новы будынак, сумежны са старым, пад назвай «Чорны дыямент» (дац. Den Sorte Diamant). Назву атрымаў ад свайго вонкавага аблічча (пабудавана з чорнага мармуру і шкла). У будынку таксама размяшчаецца канцэртная зала.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Каралеўская бібліятэка Даніі на Вікісховішчы |
---|
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каралеўская бібліятэка Даніі
- Сайт бібліятэкі (англ.)
Інфармацыя пра крадзеж кніг[правіць | правіць зыходнік]
- Спіс прапаўшых кніг (англ.)
- http://www.kb.dk/engl-news/index-en1.htm Архівавана 30 кастрычніка 2005.
- Справаздача пра крадзеж (pdf) Архівавана 23 ліпеня 2006. (дацк.)