Пій III

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пій III
лац.: Pius PP. III
PiusIII.jpg
Герб
215-ы Папа Рымскі
22 верасня 1503 — 18 кастрычніка 1503
Царква Каталіцкая Царква
Папярэднік Аляксандр VI
Пераемнік Юлій II

Адукацыя
Нараджэнне 9 мая 1439[1][2]
Смерць 18 кастрычніка 1503[3][4][…] (64 гады)
Пахаванне
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Пій III (лац.: Pius PP. III, свецкае імя — Франчэска Нані Тадэскіні-Пікаламіні (італ.: Francesco Nanni-Todeschini-Piccolomini); 29 мая 1439 — 18 кастрычніка 1503) — Папа Рымскі з 22 верасня па 18 кастрычніка 1503 года.

Кандыдатамі на папскі прастол на канклаве, які быў сабраны пасля смерці Аляксандра VI, былі французскі кардынал д’Амбуаз і яго сябар Джуліяна дэла Раверэ, які вярнуўся з выгнання. Ні адзін з іх не атрымаў, аднак, большасці галасоў. Рымскім біскупам быў абраны пляменнік Пія II, кардынал Пікаламіні, які да таго ж меў толькі сан дыякана. Зрэшты, ён кіраваў Святым Прастолам нядоўга, гэта значыць усяго 27 дзён. Сучасныя яму храністы сцвярджалі, што Пій III быў атручаны, але доказы гэтаму сцвярджэнню не былі знойдзены.

Зноскі

  1. BeWeB Праверана 12 лютага 2021.
  2. autori vari Encyclopedia of Popes — 2000. Праверана 30 мая 2021.
  3. Find a Grave — 1995. Праверана 30 жніўня 2019.
  4. Pius (Pius III.) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Pius III // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.