Бенедыкт XV
Бенедыкт XV | ||
---|---|---|
лац.: Benedictus PP. XV | ||
![]() | ||
![]() | ||
|
||
3 верасня 1914 — 22 студзеня 1922 | ||
Каранацыя | 6 верасня 1914 | |
Царква | Каталіцкая Царква | |
Папярэднік | Пій X | |
Пераемнік | Пій XI | |
Адукацыя | ||
Нараджэнне |
21 лістапада 1854 |
|
Смерць |
22 студзеня 1922 (67 гадоў) |
|
Пахаванне | ||
Прыняцце свяшчэннага сану | 1878 | |
Кардынал з | 1914 | |
Аўтограф |
![]() |
|
Узнагароды | ||
![]() |
Бенедыкт XV (Giacomo della Chiesa; 21 лістапада 1854 — 22 студзеня 1922) — Папа Рымскі (3.9.1914 — 22.1.1922).
Абвясціў Кодэкс кананічнага права. Спрабаваў аднавіць каталіцкую місіянерскую дзейнасць. Склікаў Кангрэгацыю семінарый і ўніверсітэтаў (1915), Кангрэгацыю ўсходніх цэркваў (1917), заснаваў Інстытут арыенталістыкі ў Рыме. Абвясціў энцыкліку «Spiritus Paraclitus» (1920) пра натхненне біблейскіх кніг і важнасці вывучэння Святога пісання.
Пантыфікат Бенедыкта XV прайшоў пад моцным уплывам падзей Першай сусветнай вайны. Папа абвяшчаў шмат мірных ініцыятыў. З самага пачатку арганізаваў эфектыўную дапамогу ахвярам вайны. Звярнуўся з заклікам да ўладаў захоўваць мір (1914). Выпусціў ноту да дзяржаў-удзельніц вайны (1.8.1917), у якой заклікаў да міру без пераможцаў і пераможаных.