Карэнішчавыя расліны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Карэ́нішчавыя расліны - шматгадовыя расліны з падземнымі відазмененымі сцёбламі — карэнішчамі. На Беларусі найбольш вядомыя сярод агароднінных (рэвень, спаржа, хрэн), лекавых (аер, валяр'ян, гарычка, купена, ландыш, мыльнік), дэкаратыўных (армерыя, ворлікі, канна, касач, півоня, фіялка, флёкс), дубільных (вадзяная грэчка, дуброўка), фарбавальных (дзівасіл высокі, маруна), кармавых (асака, каласнец, каласоўнік, купкоўка, метлюжок, цімафееўка), ядавітых (варанец, мудранка, цыкута, чамярыца) раслін, цяжкавынішчальнага пустазелля (хвошч, пырнік, свінакроп). Некаторыя карэнішчавыя расліны, напрыклад, каласнец, выкарыстоўваюць для замацавання сыпкіх пяскоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]