Касцёл Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Жытомля)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Касцёл Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Дзевы Марыі
53°37′37,40″ пн. ш. 24°06′04,50″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Дэканат Гродна-Усход
Стан дзейнічае

Касцёл Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Дзевы Марыі — драўляны каталіцкі храм у вёсцы Жытомля Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на мясцовых могілках на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл быў заснаваны тут па фун­дацыі ордэна камедулаў. Драўляны храм быў пабудаваны ў 1743 годзе, дзейнічаў як грэка-каталіцкая царква пад тытулам св. Яна Хрысціцеля. У 1839 годзе святыня была перададзена праваслаўнай царкве. Пераробкі ў рэтраспектыўна-рускім стылі значна змянілі знешні выгляд святыні: вежа-званіца была ўпрыгожана какошнікамі і завершана непрапарцыянальна маленькім васьмігранным барабанам з цыбулепадобным купалам.

Храм быў вернуты католікам толькі ў 1924 годзе. У 1939 годзе савецкія ўлады закрылі касцёл і прыстасавалі яго пад праваслаўную Свята-Дабравешчанскую царкву. У гады Другой сусветнай вайны мясцовыя католікі спрабавалі вярнуць храм, аднак акупацыйныя ўлады вырашылі спрэчку на карысць праваслаўных.

Храм быў пабудаваны ў пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя. 7 мая 1997 годзе гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў пад тытулам Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны з сілікатных блокаў. Гэта прамавугольны ў плане безапсідны храм, прэсбітэрый якой фланкаваны дзвюма сакрыстыямі, аб’яднанымі паніжаным аб’ёмам па-за алтаром. Накрыты двухсхільным шыферным дахам з вальмам над алтаром, завершаным маленькай сігнатуркай. Галоўны ўваход пазначаны невысокай чацверыковай шатровай вежай-званіцай. Інтэр’ер перакрыты каробчатай падшыўной дашчанай столлю, у драўляным алтары змешчаны тытульны абраз Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

У 2009—2011 гадах быў зроблены рамонт унутры храма і вымашчаны сцежкі вакол яго, а таксама зроблены 12 новых драўляных лаў у капліцы[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]