Касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля | |
---|---|
53°42′28″ пн. ш. 23°51′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія |
Гродзенская дыяцэзія Дэканат Гродна-Усход |
Архітэктар | Аляксандр Адамавіч Штэн |
Будаўніцтва | 1997—2011 гады |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля — рымска-каталіцкі храм у Гродне.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1993 годзе у мікрараёне Дзевятоўка ў Гродне паўстала новая парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля. Першым пробашчам парафіі быў прызначаны кс. Ян Зубель, які паклапаціўся пра пляц пад будаўніцтва касцёла і пра падрыхтоўку яго архітэктурных планаў. Улетку 1994 годзе на скрыжаванні вул. Курчатава і Ліможа гэты пляц быў асвечаны, таксама была пабудавана часовая капліца, асвечаная 28 жніўня 1994 г. пад тытулам Найсвяцейшага Адкупіцеля. У ёй да снежня 2009 года праводзіліся ўсе набажэнствы. 22 снежня 1996 года адбылося першае набажэнства Няспыннай Навэнны перад абразом Маці Божай Няспыннай Дапамогі, змешчаным у капліцы. З таго часу набажэнства Навэнны збірае вернікаў кожную сераду. У 1997 годзе дырэктар «Радыё Марыя» перадаў фігуру Маці Божай Фацімскай у капліцу на Дзевятоўцы.
14 лістапада 1997 года дзякуючы намаганням кс. Вальдэмара Слоты распачалося будаўніцтва касцёла і душпастарскага цэнтра рэдэмптарыстаў.
15 кастрычніка 2011 года касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля быў урачыста кансэкраваны гродзенскім біскупам Аляксандрам Кашкевічам.
Да Дзевятоўскай парафіі належаць капліцы ў Багушоўцы і Русоце, а таксама каплічка на могілках у Малышчыне. Айцам рэдэмптарыстам у парафіяльнай працы дапамагаюць сёстры назарэтанкі з Гродна. Пры касцёле знаходзіцца катэхетычны дом, у якім адбываюцца катэхезы і сустрэчы душпастарскіх груп.
У 2014 годзе ў касцёле стварылі самую вялікую батлейку ў Беларусі. Яе памеры - 5,5 м у даўжыню і 5 м у шырыню. На ёй размешчаны больш за 100 лялек. Сканструяваў батлейку айцец Казімір Зымула. Частка яе зроблена ў Тухаве (Польшча).[1]
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Праект велічнага комплекса распрацавала праектнае бюро «Inarko» (архітэктар Генрык Зубаль; польск.: Henryk Zubel) у польскіх Глівіцах і адаптаваны гродзенскім праектным інстытутам «Гроднаграмадзянпраект» (2000-я, арх. А. Штэн, І. Казлоўскі, Т. Чорная)[2]). Гэты праект блаславіў падчас аўдыенцыі Папа Рымскі Ян Павел II.
7 лістапада 2000 года у муры касцёла і душпастарскага цэнтра быў умураваны вугольны камень, які паходзіць з гробу Св. Пятра ў Рыме. Камень быў падораны і асвечаны бл. Янам Паўлам II. Умураванне каменя здзейсніў Яго Эксцэленцыя кс. бп Антоній Дзям’янка ў прысутнасці правінцыяла Варшаўскай правінцыі рэдэмптарыстаў.
Святыня пабудавана ў стылі неаканструктывізму з клінкеру, бутавага каменю і бетону. Касцёл уяўляе сабой працяглы трохнававы прамавугольны ў плане аб’ём пад сегментарным бляшаным дахам. Да бакавога фасада асіметрычна далучана магутная, трохвугольная ў сячэнні, вежа-званіца. Да другога бакавога фасада прымыкае, утвараючы клаўструм, карэ з двух-трохпавярховых кляштарных корпусаў і парафіяльных памяшканняў пад двухсхільнымі бляшанымі дахамі.
У галоўным алтары знаходзіцца вялікая фігура Хрыста[3].
Касцёл з'яўляецца самым вялікім ў Гродне[4].
Пробашчы
[правіць | правіць зыходнік]- Ян Зубель
- Юзаф Гэнза
- Станіслаў Станеўскі
Зноскі
- ↑ Навошта ў касцёле 150 лялек. Як у Гродне стварылі самую вялікую рухомую батлейку . Hrodna.life (23 лютага 2020). Праверана 1 лютага 2024.
- ↑ Т. В. Габрусь. Актуальныя сродкі архітэктурна-мастацкай выразнасці сучасных каталіцкіх храмаў
- ↑ http://slowo.grodnensis.by/index.php?option=com_content&view=article&id=2558%3A17-357&catid=12%3Aparafii-i-swiatynie&Itemid=430&lang=by
- ↑ “А вы думалі – звычайны спальнік”. Адзіная экскурсія Фэста экскурсаводаў за межамі цэнтра прайшла на Дзевятоўцы . Hrodna.life (1 лютага 2024). Праверана 1 лютага 2024.