Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Андрэя Баболі (Казловічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Андрэя Баболі
Козловичи, Belarus - panoramio.jpg
53°40′27,59″ пн. ш. 24°01′42,74″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Дэканат Гродна-Усход
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы XIX стагоддзе

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Андрэя Баболі — рымска-каталіцкі храм у в. Казловічы (Гродзенскі раён). Помнік народнага драўлянага дойлідства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл у в. Казловічы пабудаваны ў першай палове ХIХ ст., у 1859 адноўлены мясцовай землеўладальніцай графіняй Светчынай, з роду Біспінгаў. Быў забраны ў католікаў і перароблены ў праваслаўную царкву. Вернікі былі далучаны да Азёрскай парафіі. У 1920 святыня была пераасвечана ў рыма-каталіцкі касцёл пад падвойным тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Андрэя Баболі Мучаніка. У 1920-22 адбывалася перабудова святыні, былі дабудаваны дзве чацверыковыя вежы. Парафія Казловічы атрымала свайго пробашча ў 1923 годзе, у 1939 колькасць вернікаў у казловіцкай парафіі перавышала 1000 чалавек.

Ксёндз Станіслаў Смялоўскі быў пробашчам парафіі з 1948 года, памёр у 1964 годзе, пасля яго смерці вернікі засталіся без святара. 12 верасня 1969 касцёл быў зачынены паводле рашэння Гродзенскага райвыканкама, больш-менш каштоўныя рэчы перавезлі ў пабернардынскі касцёл у Гродне, а ў Казловічах са святыні зрабілі збожжасховішча, якое доўгі час пуставала і з цягам часу ператварылася ў паўразбураны будынак.

Адраджэнне касцёла пачалося толькі ў 1989 годзе. 16 мая 1990 года, на свята св. Андрэя Баболі (парафіяльнае свята), адбылася першая служба.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл уяўляе сабой кубападобны аб’ём пад чатырохсхільным бляшаным дахам, да якога дабудаваны нартэкс з хорамі пад дзвюма чацверыковымі дэкаратыўнымі вежамі, а таксама паніжаная прамавугольная апсіда з сакрыстыяй. Святыня арыентавана алтаром на ўсход, таму да дарогі яна павернута апсідай.

Інтэр’ер перакрыты плоскай падшыўной дашчанай столлю, якую падтрымліваюць чатыры слупы, утвараючы трохнававую прастору. У святыні тры драўляныя алтары: у галоўным змешчаны абраз Маці Божай Чанстахоўскай, у левым — абраз Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, Уладара Сусвету, а ў правым — тытульны абраз св. Андрэя Баболі. Вітражы былі створаны ў 1996 годзе. Касцёльны ўчастак абнесены штакетнай агароджай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]