Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Лыскава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Славутасць
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Лыскава
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Лыскаў) 016.Jpeg
52°51′21″ пн. ш. 24°36′53″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Аграгарадок Лыскава
Канфесія каталіцтва
Епархія Пінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль позняе барока
Заснавальнік ордэн місіянераў
Будаўніцтва 17631785 гады
Асноўныя
даты
17631785збудаваны

1818дабудаваная вежа
1866перададзены праваслаўным
1880адбыўся пажар
18831884рэстаўрацыя
1921вернуты каталікам
1950-япашкоджаны

Дата скасавання 1960
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан рэстаўруецца[1]

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Лыскава (Брэсцкая вобласць)
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Лыскава
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Лыскава

Касцё́л Найсвяце́йшай Тро́йцы — каталіцкі храм у Лыскаве Пружанскага раёна[2], збудаваны ў XVIII стагоддзі. Помнік архітэктуры позняга барока.

Мінуўшчына[правіць | правіць зыходнік]

Магіла Ф. Карпінскага на касцёльным цвінтары

У 1527 годзе ваявода віцебскі і староста жмудскі Мацей Клочка заснаваў у Лыскаве драўляны касцёл[3], перададзены Янам Быхаўцам у 1751 годзе манахам-місіянерам. У 17631785 гг. яны збудавалі на гэтым месцы мураваны Троіцкі касцёл ў стылі віленскага барока. У 1818 да яго прыбудавана вежа. У 1841 касцёл стаў парафіяльным.

У 1866 ў сувязі з падзеямі паўстання 1863 года перабудаваны ў праваслаўную царкву і набыў рысы класіцызму (архітэктар Ф. Афанасьеў). 22 ліпеня 1880 ад маланкі згарэў гонтавы дах, засталася толькі мураваная частка[4]. У 188384 гг. архітэктар П. І. Залатароў правёў рэстаўрацыю: зрабіў новыя скляпенні, замяніў кроквенныя канструкцыі даху і пакрыццё.

У 1921, за польскім часам, касцёл вернуты каталікам.

У 50-я гады XX стагоддзя моцна разбураны. У 1960 афіцыйна зачынены, царкоўнае начынне перавезена ў ружанскі касцёл[5].

Ля касцёла знаходзіцца магіла польскага паэта і драматурга Францішка Карпінскага.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Алтарная частка

Стылістыка, час збудавання і рэгіён дазваляюць меркаваць, што ва ўзвядзенні касцёла прыняў удзел прыдворны архітэктар А. Сапегі Ян Самуэль Бекер, майстар барочнага класіцызму.

Будынак касцёла складаецца з высокага прамавугольнага нефа, алтарнай апсіды і бакавых капліц, перакрытых крыжовымі скляпеннямі, амаль квадратных у плане. Бакавыя крылы трансепта і сакрысцій маюць крыжовыя скляпенні.

Вежа на галоўным фасадзе чатырох'ярусная; не мае ў плане ніводнай прамой лініі; магутнымі падугамі адыходзіць ад фасаднай сцяны. Куты вежы ўмацаваныя слаістымі пілястрамі ў спалучэнні з паўкалонамі і падпорнымі элементамі ў выглядзе валют. Антаблемент падзяляе яе на высокую ніжнюю частку і верхнія ярусы тэлескапічнай будовы.

Над уваходам у храм размешчаныя вузкія арганныя хоры. Асноўнае памяшканне касцёла зальнае. Інтэр'ер аформлены пілястрамі іанічнага і кампазіцыйнага ордара, паміж якімі невялікія аркі, над якімі прамавугольныя вокны. Калоны размаляваныя пад мармур. У інтэр'еры паўночнай капліцы ўцалелі фрагменты манахромнага роспісу ў тэхніцы грызайль.

Святары касцёла[правіць | правіць зыходнік]

  • Юзаф Крапіўніцкі (1908—1909)
  • Ота Сідаровіч (1919—?)
  • Чэслаў Кардэль (1927—1933)
  • Казімір Валенціновіч (1934—1935?)
  • Францішак Матэльскі (1936—1937)
  • Гераніум Фейч (1936)
  • Генрык Запёт (1936—1937)
  • Станіслаў Перзхала (1937)
  • Ян Ірвуць (1938—1939?)
  • Алаізі Зелязнік (1939)
  • Міхаіл Варанецкі (1945—1946?)[6]

Зноскі

  1. Уладзімір Хількевіч, Алена Даўжанок і Яўген Пясецкі. Белавежскую пушчу «акальцавалі» абходам. Праверана 30 снежня 2011.
  2. Лыскава — парафія Найсвяцейшай Тройцы. Беларусь. Рыма-каталіцкі касцёл у Беларусі. Праверана 30 снежня 2011.
  3. Łysków // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 863.
  4. Лыскава / Касцёл Найсвяцейшай Тройцы. Помнікі архітэктуры Беларусі. Alaksandr Alejnik, Vasil Matoh. Праверана 30 снежня 2011.
  5. Witold Karpyza. Łysków // Ziemia Wołkowyska — Lębork, 2005 Т. 2.
  6. Маракоў, Леанід. Святыні Беларусі, што згадваюцца ў даведніку, і святары, якія ў іх служылі. Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі. 1917—1964. Праверана 30 снежня 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Габрусь Тамара Віктараўна. Мураваныя харалы: сакральная архітэктура беларускага барока — Мн.: Ураджай, 2001. — 287 с. — ISBN 985-04-0499-Х.
  • В.В. Алисейчик. 1597. Монастырь миссионеров // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 424 с. — 25 000 экз. — ISBN 5-85700-017-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]