Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Новы Двор)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Каталіцкі храм
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Novy Dvor. Новы Двор (10.2011).jpg
53°48′58″ пн. ш. 24°33′22″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Архітэктурны стыль Народнае дойлідства Беларусі
Заснавальнік Станіслаў Прушынскі
Дата пабудовы 1749 год
Стан дзейнічае

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — драўляны каталіцкі храм у аграгарадку Новы Двор Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы касцёл у Новым Двары пабудаваны ў 1480 годзе. Наступны касцёл быў пабудаваны ў 1670 годзе. Цяперашні касцёл пабудаваны ў 1749 годзе.

Арган[правіць | правіць зыходнік]

Арган у вёсцы Новы Двор з’яўляецца ўнікальным дзякуючы рухаючымся часткам барочных фігур анёлкаў, якія стаяць абапал фасада. Гэта адзіны інструмент у Беларусі з такім эфектам, характэрным для эпохі барока. Анёлы стаяць абапал аргана ў выразных позах захаплення і абуджэння і трымаюць у руцэ звон. На ўзроўні локця адпаведнай рукі анёлка ўстаўлены шарнір, а ззаду прымацаваны рычаг з падпругай. Так, калі за рычаг павярнуць руку са звонам, то падпруга верне яе ў першапачатковы стан. На канцы рычага зроблена пятля, куды прымацоўвалася вяроўка, якая праз ададпаведную адтуліну ў корпусе аргана злучалася з незахаваўшымся механізмам. Акрамя рухаючыхся фігур анёлкаў, фасад аргана аздоблены фігурамі херувімаў і залатым драўляным разбеннем.

У 1910 годзе арган быў грунтоўна перабудаваны Пятром Вайцэховічам. Да старой шафы ззаду быў даданы аб’ём, а ўсё начыненне з кафедрай заменены[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]