Перайсці да зместу

Касцёл Святога Станіслава (Лядск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Святога Станіслава
53°38′14,64″ пн. ш. 24°36′50,40″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Лядск
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Архітэктурны стыль неаготыка, мадэрн
Дата пабудовы 1905 год
Матэрыял цэгла
Map

Касцёл Святога Станіслава — каталіцкі храм у цэнтры в. Лядск (Шчучынскі раён). Помнік архітэктуры неаготыкі з элементамі стылю мадэрн.

Пабудаваны ў 20 ст. з цэглы, неатынкаваны. Уяўляе сабой прамавугольны ў плане аб'ём накрыты двухсхільным дахам, да якога прыбудавана пацігранная апсіда. Да галоўнага фасада далучана высокая двух'ярусная вежа (чацвярык на васьмерыку), завершаная высокім шатром. Дэкор фасадаў уключае аркатурныя паясы, раскрапаваныя над стральчатымі аконнымі праёмамі своеасаблівымі шырокімі лапаткамі, якія прарэзаны вокнамі-ружамі. Унутры касцёл падзелены на тры нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі. У інтэр'еры вылучаны дапаможныя памяшканні ў нартэксе і абапал апсіды.