Касцёл Святога Георгія (Варона)
| Славутасць | |
| Касцёл Святога Георгія | |
|---|---|
| | |
| 54°45′32,54″ пн. ш. 25°57′34,6″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Варона |
| Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
| Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
| Благачынне | Астравецкі дэканат |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Статус |
|
Касцёл Святога Георгія — помнік архітэктуры позняга барока. Пабудаваны ў в. Варона Астравецкага раёна у сярэдзіне XVIII стагоддзя.
Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Будынак прамавугольны ў плане, накрыты высокім двухсхільным дахам. З паўночна-ўсходняга боку да касцёлу прымыкае квадратная ў плане сакрысція (пабудаваная ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя). Галоўны фасад касцёла завершаны трохярусным атыкавым франтонам. Ніжні прамавугольны ярус з'яўляецца асновай фігурнага шчыта і вежачкі, якія ўзвышаюцца над відьчыкам даху. Пдоскасць галоўнага фасада прарэзаная лучковым уваходным праёмам і невялікім прамавугольным акном у ніжнім ярусе франтону. Бакавыя сцены расчлянёныя пілонамі, вырашанымі накшталт контрфорсаў, вуглы будынку апрацаваныя шырокімі пілястрамі.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Інтэр'ер зальны з плоскай столлю. Сцены расчлянёныя пілястрамі, над імі — фрэскавыя выявы апосталаў. У алтарнай сцяне невялікая ніша і фрэскавая выява перспектыўнага алтара з калонамі іанічнага ордара, антаблементам і конхай над ім. Размалёўка столі імітуе купал. Пры ўваходзе — хоры. Драўляная агароджа хораў размаляваная (нішы з разеткамі).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святога Георгія (Варона) на сайце Radzima.org
- Касцёл Святога Георгія (Варона) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
