Перайсці да зместу

Касцёл Святой Елісаветы Венгерскай і Божай Міласэрнасці (Падароск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Святой Елісаветы Венгерскай і Божай Міласэрнасці
52°58′54″ пн. ш. 24°37′19″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Падароск
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Ваўкавыскі дэканат
Map

Касцёл Святой Елісаветы Венгерскай і Божай Міласэрнасці — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Падароск Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Размяшчаецца ў цэнтры паселішча.

Першае ўзгадванне аб Падароску датуецца 1522 годам. Менавіта ў гэтым годзе тут быў заснаваны касцёл. Фундатарамі святыні сталі шляхцічы Клочкі, тагачасныя ўладальнікі маёнтка. У сярэдзіне XVI стагоддзя пры касцёле дзейнічала альтарыя. На карце ВКЛ Макоўскага (каля 1600 года) Падароск пазначаны ўжо як мястэчка. У XVII стагоддзі парафія спыніла існаванне.

У XVIII стагоддзі ўладальнікамі Падароска сталі Грабоўскія. Павел Ян Грабоўскі або Жыгімонт Ксаверый Грабоўскі (не высветлена, хто з іх быў тады ўладальнікам Падароска) на месцы былой драўлянай узнёс мураваную уніяцкую царкву. Святыню асвяцілі пад тытулам св. Альжбеты Каралевы Венгерскай і Дзевы. У 1839 годзе храм быў забраны пад праваслаўную царкву. З канца ХIХ стагоддзя Падароск належаў роду Бохвіцаў, якія на паўднёва-ўсходней ускраіне сядзібнага комплексу пабудавалі капліцу-пахавальню.

У 1925 годзе храм быў вернуты католікам і асвечаны пад гістарычным тытулам св. Альжбеты. У 1938—1939 гадах касцёл быў значна рэканструяваны: галоўны фасад быў разабраны, малітоўная зала падоўжана на 5 м, галоўны ўваход пазначаны магутнай чацверыковай (5×6 м) вежай-званіцай, да апсіды дабудаваны дзве прамавугольныя ў плане сакрыстыі, адна з якіх была накрыта неабарокавым шлемам (не захаваўся).

Касцёл дзейнічаў да 1947 года. Калі пробашч кс. Міхал Шамковіч быў арыштаваны, касцёл зачынілі і прыстасавалі пад сховішча. У 1959 годзе савецкія ўлады знялі падароскую парафію з рэгістрацыі. У канцы 1980-х гадоў, калі ўлады вырашылі вярнуць будынак былой святыні вернікам, на права атрымаць будынак падалі заяўкі і католікі, і праваслаўныя. У выніку старажытны храм стаў праваслаўнай царквой.

Катталіцкая грамада ў 1991 годзе атрымала пад святыню былое сховішча хімікатаў (да вайны тут размяшчаўся клуб пажарнікаў). У 1993 годзе будынак быў прыстасаваны пад касцёл, які быў асвечаны гродзенскім біскупам Аляксандрам Кашкевічам пад гістарычным тытулам св. Альжбеты і Міласэрнасці Божай[1].

Прамавугольны ў плане аб’ём пад двухсхільным дахам, завершаным над алтарнай часткай шатровай сігнатуркай. Да тарцовага фасада далучана двух’ярусная чатырохгранная шатровая званіца. Плоскасныя фасады пазбаўлены архітэктурных абломаў, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[2].

Залавы інтэр’ер перакрыты плоскай падшыўной столлю. У алтары змешчаны абраз Міласэрнасці Божай, левая бакавая алтарная кампазіцыя тытульная, прысвечана св. Альжбеце, правая — Маці Божай Вастрабрамскай. Над уваходам зроблены хоры.

Зноскі

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.