Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Астравец)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каталіцкі храм
Касцёл Узвіжання Святога Крыжа
Астравец. Касцёл Узвіжання Святога Крыжа.jpg
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне Астравец

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа — каталіцкі храм у г. Астравец Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны цераз дарогу ад каталіцкіх могілак ў 1910—11 гг. з цэглы на парафіяльныя сродкі. Узняты на высокі цокаль, выкладзены магутнымі вапняковымі квадрамі. Да адкрыцця ў 1994 г. выкарыстоўваўся як гандлёвы склад.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры неараманскага стылю. У аснове аб’ёмна-прасторавага вырашэння — 3-нефавая 2-вежавая базіліка з трансептам і 5-граннай апсідай з сакрысціямі. Галоўны фасад фланкіраваны 2-яруснымі чацверыковымі вежамі (шатровыя завяршэнні не захаваліся); аб’ём нартэкса на ўсю шырыню запоўнены магутным перспектыўным парталам і акном-ружай над ім. У прасценках высокіх арачных нефавых вокнаў-трыфорыумаў ступеньчатыя контрфорсы. Спічасты сілуэт ствараюць 2-схільныя шчыты тарцовых фасадаў. У адпаведнасці са стылем у аснову ўсіх праёмаў пакладзена форма паўцыркульнай аркі. Сцены крапаваны аркатурнымі паясамі, нішамі-экседрамі, апяразаны прафіляванымі карнізамі.

Прастора інтэр’ера 2 радамі слупоў расчлянёна на нефы, перакрытыя цыліндрычнымі скляпеннямі. Над уваходам — галерэя хораў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]