Катмінаўцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Катмінаўцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 106 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
Катмінаўцы на карце Беларусі ±
Катмінаўцы (Беларусь)
Катмінаўцы
Катмінаўцы (Брэсцкая вобласць)
Катмінаўцы

Катмі́наўцы[1] (трансліт.: Katminaŭcy, руск.: Катминовцы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 24 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Мордычы на лініі БаранавічыЛіда. Насельніцтва 129 жыхароў, 52 гаспадаркі (2005).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Kant-min'as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Kant- i Min-.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічаў ветраны млын.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 10 жыхароў.

Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]