Перайсці да зместу

Саўцавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Саўцавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 45 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204854051
Саўцавічы на карце Беларусі ±
Саўцавічы (Беларусь)
Саўцавічы
Саўцавічы (Брэсцкая вобласць)
Саўцавічы

Са́ўцавічы[1] (трансліт.: Saŭcavičy, руск.: Савцевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 36 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі БаранавічыЛіда. Насельніцтва 92 жыхары, 48 гаспадарак (2005).

Аснова Saut- у літоўскіх аднаасноўных адыменных прозвішчах Sautkus, Saučiulis.

У 1905 годзе ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічала народнае вучылішча.

З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Люшнеўскай гміны Слонімскага павета.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінулі 22 вяскоўцы. У 1972 годзе далучана суседняя вёска Іванавічы[2].

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Працуе магазін.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).