Андрэеўцы (Баранавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Андрэеўцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 17 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225335
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204854001
Андрэеўцы на карце Беларусі ±
Андрэеўцы (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Андрэеўцы (Баранавіцкі раён)
Андрэеўцы (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Андрэеўцы (Баранавіцкі раён)

Андрэ́еўцы[2] (трансліт.: Andrejeŭcy, руск.: Андреевцы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 36 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Моўчадзь на лініі БаранавічыЛіда. Насельніцтва 35 жыхароў (2009).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад 1880 года пазначаны як сяленне пры дарозе ШчорсыЛюбча.

У 1909 годзе вёска ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне Навагрудскага павета.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 7 вяскоўцаў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1909 год — 32 двары, 286 жыхароў
  • 1921 год — 21 двор, 143 жыхары
  • 1959 год — 264 жыхары
  • 1970 год — 195 жыхароў
  • 1998 год — 63 двары, 86 жыхароў.
  • 2009 год — 35 жыхароў

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Капліца
  • Прыдарожная капліца

Зноскі

  1. https://map.nca.by
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]