Крутаўцы
Вёска
Крутаўцы
|
Крутаўцы́[2] (трансліт.: Krutaŭcy, руск.: Крутовцы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 24 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 45 жыхароў, 32 гаспадаркі (2005).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 1897 года ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, 61 двор, 387 жыхароў, хлебазапасны магазін, карчма. У 1909 годзе 77 двароў, 460 жыхароў.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 6 вяскоўцаў.
Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- 1897 — 61 двор, 387 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 45 жыхароў, 32 гаспадаркі.
Зноскі
- ↑ http://www.geonames.org/8145045/krutovtsy.html
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх