Крупляны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Крупляны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
Крупляны на карце Беларусі ±
Крупляны (Беларусь)
Крупляны
Крупляны (Брэсцкая вобласць)
Крупляны

Крупля́ны[1] (трансліт.: Krupliany, руск.: Крупляны) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 40 км на захад ад Баранавіч, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі БаранавічыЛіда. Насельніцтва 35 жыхароў, 23 гаспадаркі (2005).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад 1631 і 1632 гг. маёнтак Круплі ўпамінаецца ў дакументах Віленскага цэнтральнага архіва.

У 1886 годзе сяло ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічала царква.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Моўчадскай гміне Слонімскага павета. Побач з вёскай знаходзіўся фальварак Крушыны.

З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Круплянскага сельсавета[2].

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 6 вяскоўцаў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Працуе магазін.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]