Перайсці да зместу

Кашылава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Кашылава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 122 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225034
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212820011
Кашылава (Беларусь)
Кашылава
Кашылава
Кашылава (Брэсцкая вобласць)
Кашылава
Кашылава
Кашылава (Брэсцкі раён)
Кашылава
Кашылава

Кашы́лава[2] (трансліт.: Kašylava, руск.: Кошилово) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчана за 18 кіламетраў на поўнач ад Брэста, за 8 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы. У складзе сельскагаспадарчага кааператыўнага прадпрыемства «Астрамечава» (цэнтр — в. Лышчыцы).

Выяўлены археолагамі за 1,5 кіламетраў на захад ад вёскі курганны могільнік сведчыць пра засяленне тутэйшых мясцін з глыбокай старажытнасці.

У XIX стагоддзі — цэнтр аднайменнага маёнтка, прыватная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1870 годзе маёнтак належаў пану Карчэўскаму.

У 1905 годзе вёска ў Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Непадалёку ад вёскі знаходзіўся фальварак (2 двары, 64 жыхары), працаваў млын.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 12 жыхароў. У [949 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная зорка», у які ўвайшла 41 гаспадарка.

  • 180 рэвізскіх душ (1870)
  • 48 двароў, 301 жыхар (1897)
  • 163 жыхары (1905)
  • 32 двары, 125 жыхароў (1921)
  • 42 двары, 215 жыхароў (1940)
  • 188 жыхароў (1970)
  • 5 гаспадарак, 138 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/bresckaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)