Яцкавічы (Брэсцкі раён)
Вёска
Яцкавічы
| ||||||||||||||||||||||
Я́цкавічы[1] (трансліт.: Jackavičy, руск.: Яцковичи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 30 кіламетраў на паўночны захад ад Брэста, за 5,5 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле пісьмовых крыніц старажытная вёска вядома з XVI стагоддзя як сяло — цэнтр войтаўства ў Берасцейскім старостве Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе ў сяле налічвалася 22 дымы, прыбытак 30 коп грошаў.
У XIX стагоддзі вёскі Яцкавічы 1 і Яцкавічы 2 і аднайменны маёнтак знаходзіліся ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Маёнтак складаўся з аднайменнага фальварка і вёскі Яцкавічы 1 належаў Лабаноўскаму і памешчыцы Сузін. Мелася карчма, што размяшчалася ў вёсцы Чэрвінцы. Яцкавічы 2 — дзяржаўная ўласнасць, уваходзілі ў маёнтак Марозавічы. У 1870 годзе ў Яцкавічах 2157 рэвізскіх душ. Паводле перапісу 1897 года адна вёска (110 двароў, 665 жыхароў), у Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 13 жыхароў. Да 20 мая 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Воўчынскага сельсавета[2], да 18 кастрычніка 1982 года — у склад Малазводскага сельсавета Камянецкага раёна[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 169 гаспадарак, 413 жыхароў (2005)
- 738 жыхароў (1905)
- 81 двор, 341 жыхар (1921)
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Праваслаўны храм, аддзяленне сувязі, базавая агульнаадукацыйная школа.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Сядзібны дом. Знішчаны ў 1997 годзе.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 33 (1731).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яцкавічы (Брэсцкі раён)
- Яцкавічы (Брэсцкі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)