Перайсці да зместу

Рудавец (Брэсцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Рудавец
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 20 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212820066
Рудавец (Беларусь)
Рудавец
Рудавец
Рудавец (Брэсцкая вобласць)
Рудавец
Рудавец
Рудавец (Брэсцкі раён)
Рудавец
Рудавец

Руда́вец[2] (трансліт.: Rudaviec, руск.: Рудавец) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 28 кіламетраў на поўнач ад Брэста, 9 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.

У XVIII стагоддзі ў Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1767 годзе ўласнасць пана Юзафа (Іосіфа) Дулебы.

У XIX стагоддзі вёска ў Воўчынскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У 1905 годзе 106 жыхароў.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нацысты знішчылі 13 двароў, загубілі 2 жыхароў; 16 вяскоўцаў загінулі на фронце.

  • 28 гаспадарак, 53 жыхары (2005)
  • 28 двароў, 169 жыхароў (1921)
  • 65 двароў, 320 жыхароў (1940)
  • 163 жыхары (1959)
  • 146 жыхароў (1970)
  • 33 гаспадаркі, 75 жыхароў (1997)

Зноскі

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/bresckaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. — ISBN 985-11-0373-X.