Перайсці да зместу

Клява (басейн Нёмана)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клява
Характарыстыка
Даўжыня 56 км
Басейн 270 км²
Расход вады 2,3 м³/с
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне каля в. Клявіца
Вусце Гаўя
  Каардынаты 54°09′13″ пн. ш. 25°46′58″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Гаўя  Нёман  Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раёны Ашмянскі раён, Іўеўскі раён
physical
вусце
вусце
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клява — рака ў Ашмянскім і Іўеўскім раёнах, левы прыток Гаўі (басейн Нёмана).

Паводле К. Бугі, ад літоўскага klevas «клён»[1]. Існуюць і іншыя версіі паходжання назвы Клява.

Даўжыня 56 км. Плошча вадазбору 270 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %. Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Клявіца ў Ашмянскім раёне. Асноўны прыток — рака Трапятушка. Даліна выразная. Пойма двухбаковая (шырыня 100—400 м), месцамі адсутнічае. Рэчышча на працягу 17,6 км каналізаванае: ад вёскі Клявіца да вёскі Доржы (8 км) і ад вёскі Ганчары да вёскі Пашкішкі (9,6 км). Яго шырыня ў межань 3—7 м, у ніжнім цячэнні 10—12 м. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.

  1. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. — P. 528.