Гаўя (прыток Нёмана)
Jump to navigation
Jump to search
Гаўя, прыток Нёмана | |
Выток | Ашмянскае ўзвышша |
Даўжыня | 100 км |
Вадазбор | 1680 км² |
Гаўя — рака ў Літве і Іўеўскім раёне Беларусі, правы прыток Нёмана. Даўжыня 100 км, у межах Беларусі 68 км. Вадазбор 1680 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 13,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.
Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]
Справа: Матрона, Лынтупка, Апіта, Жыжма, Вядроўка. Злева: Вярсока, Падакупка, Клява, Якунька.
На рацэ[правіць | правіць зыходнік]
Помнікі прыроды: Жамыслаўскі ясень (на левым беразе каля в. Жамыслаўль). ГЭС: Жэмыслаўская
Агульнае[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаецца на паўднёва-заходніх схілах Ашмянскага ўзвышша Шальчынінскага раёна Літвы. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у 2-й палове сакавіка.
Даліна выразная. Пойма лугавая, шырынёй ад 0,1 да 0,9 км. Рэчышча звілістае, на асобных участках каналізаванае, шырыня яго ў межань 12—20 м. Берагі стромкія.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.