Кныш
Кныш | |
---|---|
| |
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
беларуская кухня і украінская кухня | |
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кныш — невялікі круглы піражок з запечанымі ўнутры (або выкладзеным на паверхні, паміж прыўзнятымі краямі) тварагом або іншай начынкай: варэннем, або пасераванай цыбуляй са скваркамі.
Вельмі характэрнымі для XIX ст. былі кнышы з грачнёвай кашай і цыбуляй са скваркамі, якія падаваліся ў сярэднезаможных дамах як дадатак да мясных страў. На пачатку XX ст. слова спрабаваў зберагчы Вацлаў Ластоўскі, абараняючыся ад экспансіі рускай ватрушкі. Паводле яго, «кнышы пякуцца з тварагом, макам, каноплямі і канфітурамі». Страва гэтая украінска-беларускага, не польскага паходжання; даўней палякі казалі «Русь пячэ кнышы памерлым» (існаваў звычай пячы кнышы на Дзяды); але як зазвычай, у нас не засталося ані слова, ані з’явы, то цяпер толькі дзякуючы пaлякам і захавалася нейкая памяць пра кнышы. Колішнія кнышы падобныя да ватрушак і нават берлінеры. Беларускае кныш (укр.: книш), хутчэй за ўсё, паходзіць ад ням.: knitschel — галушка з мукі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белы А. Кныш // Праект «Наша ежа»