Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» — гэта традыцыйны міжнародны вакальны конкурс сярод выканаўцаў ад 18 да 31 года, які штогод праводзіцца падчас Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі Базар у Віцебску». Конкурс заснаваны ў 1992 годзе і з’яўляецца адзіным фестывальным мерапрыемствам, якое прысутнічала на ўсіх без выключэння віцебскіх фестывалях пачынаючы ад моманту заснавання «Славянскага базару». Паводле афіцыйнай фармулёўкі, конкурс мае за мэту «раскрыццё і падтрымку маладых талентаў, папулярызацыю музыкальнай культуры і мастацтва, узаемадзеянне і дыялог культур розных краін»[1].

Конкурс з’яўляецца адным з найбольш папулярных сярод выканаўцаў з краін СНД, Балтыі, а таксама Балканскіх краін. 8 разоў на конкурсе перамагалі прадстаўнікі краін былой Югаславіі. Для шмат каго з Беларускіх выканаўцаў конкурс зрабіўся пачатковым крокам на вялікую сцэну. У розныя гады Беларусь на конкурсе прадстаўлялі Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Вікторыя Алешка, Пётр Ялфімаў, Георгій Калдун і іншыя беларускія спевакі і спявачкі. Конкурс адкрыў Еўропе такія імёны як Марыя Навумава, Руслана, Жэлька Ёксімавіч, Ташэ Праескі, Бобі Майсоскі, Таісія Павалій.

З 2003 года таксама праводзіцца і дзіцячы аналаг конкурсу «Віцебск».

Фармат і правілы[правіць | правіць зыходнік]

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца выканаўцы эстраднай песні, якія маюць досвед канцэртных выступаў і якія заявілі пра сябе сваімі поспехамі ў нацыянальных музычных конкурсах і фэстах. Канкурсанты павінны мець рэкамендацыі ад дзяржаўных міністэрстваў і ведамстваў культуры (абавязкова для краін СНД), прадзюсарскіх цэнтраў, музычных студый, музычных тэле-, радыёпраграм, дырэкцый музычных фэстаў і конкурсаў. Узрост канкурсантаў павінен быць ад 18 да 31 года. Папярэдні адбор удзельнікаў ажыццяўляе «Дзяржаўная ўстанова Цэнтр культуры „Віцебск“» на аснове афіцыйных заявак, творчых рэкамендацый, аўдыё- і відэаматэрыялаў, прадстаўленых на конкурс. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюць па аднаму выканаўцу ад краіны-ўдзельніцы. Усяго ў конкурсе могуць браць удзел не больш за 21 выканаўца.

Конкурс праводзіцца на сцэне Летняга амфітэатра ў Віцебску і доўжыцца 2 дня. Парадак выступлення выканаўцаў звычайна вызначаецца лёсаваннем, якое праходзіць напярэдадні першага конкурснага дня, і з’яўляецца нязменным і ў другім туры. Для канкурсантаў падрыхтоўка да конкурсу пачынаецца загадзя, у Мінску, на базе Нацыянальнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

Конкурс мае два этапы, кожны праходзіць у асобны дзень. У першы дзень канкурсант павінен выконваць эстрадную песню кампазітара краіны і на мове краіны, якую прадстаўляе канкурсант у суправаджэнні фанаграмы «мінус адзін» (правіла ўведзена ў 1993 годзе). Запіс дапаможнага голасу (бэк-вакалу) дапушчальны ў тым выпадку, калі ён не дублюе асноўны голас (меладычную лінію) і не замінае праслухоўванню выканаўца. Фанаграма забяспечваецца непасрэдна канкурсантам ці канкурсанткай. У другі дзень выконваецца песня кампазітара з славянскай краіны на адной з моў славянскай моўнай групы ў суправаджэнні Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Працягласць гучання песні ў кожны з дзён павінна быць не больш за чатыры хвіліны. За доўгую гісторыю правядзення конкурсу этапы часам мянялі месцамі, але правілы конкурсу для выканаўцаў амаль што не змяняліся і сталі традыцыйнымі.

У 2003, 2004 і 2014 гадах праграма складалася з паўфіналу і фіналу, які складаўся з двух дзён.

Міжнароднае журы[правіць | правіць зыходнік]

Міжнароднае журы фармуецца Дырэкцыяй фэсту на кантрактнай аснове з ліку папулярных выканаўцаў эстраднай песні, кампазітараў, паэтаў, менеджараў, прадзюсараў, журналістаў, грамадска-палітычных дзеячаў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, якія маюць міжнароднае прызнанне і спрыяюць папулярызацыі ідэй фестывалю. Члены журы не павінны з’яўляцца менеджарамі ці прадзюсарамі ўдзельнікаў конкурсу. Колькасць членаў журы ад года на год мянялася: максімальная колькасць членаў журы была ў 1992 і 1993 гадах — 15 чалавек, мінімальная колькасць — 10 чалавек. Журы ацэньвае канкурсантаў па 10-бальнай сістэме, з пэўнай умовай не ацэньваць ніжэй за 4 бала. У 1994 годзе падчас галасавання старшыня журы Мішэль Легран ацэньваў канкурсантаў па 5-бальнай сістэме, у той час як астатнія сябры журы — па 10-бальнай. Галасаванне членаў журы адбываецца па заканчэнні выступу кожнага канкурсанта ў кожны дзень конкурсу. Вынікі галасавання адлюстроўваюцца на тэлевізійных экранах.

Ацэнкі журы падсумоўваюць балы за два тура конкурсу і па выніках выяўляюць уладальнікаў Гран-пры, першай, другой і трэцяй прэміі. Па ўмовах конкурсу журы мае права не ўручаць Гран-пры, калі немагчыма вызначыць удзельніка, які падыходзіць паводле патрабаваных крытэрыяў для ўручэння прэміі. За ўсю гісторыю конкурсу такое здаралася толькі ў 1992, 1994 і 2017 гадах[2]. Журы мае права дзяліць прэмію (акрамя Гран-пры і першай прэміі) у роўных долях паміж дзвюма канкурсантамі, якія набралі роўную колькасць балаў ці з невялікай розніцай балаў (да 2-х балаў).

У розныя гады старшынямі журы былі Уладзімір Мулявін, Мішэль Легран, Ігар Лучанок, Ала Пугачова, Марыа Марэна, Анатоль Ярмоленка, Рыкарда Качантэ.

Пераможцы і лаўрэаты[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш паспяховымі сярод удзельнікаў конкурсу былі прадстаўнікі Беларусі — 7 Гран-пры, а таксама Югаславіі і Украіны, якія атрымлівалі перамогу 5 разоў. Тройчы Гран-пры конкурсу атрымлівалі выканаўцы з Расіі і Казахстана.

Сярод небеларускіх удзельнікаў конкурсу найбольшых поспехаў дасягнулі Марыя Навумава з Латвіі і Руслана з Украіны, якія рабіліся пераможцамі конкурсу Еўрабачанне ў 2002 і 2004 гадах адпаведна. Вялікую папулярнасць у сваіх краінах і Еўропе атрымалі Жэлька Ёксімавіч з Сербіі, Ташэ Праескі і Бобі Майсоскі з Македоніі, Таісія Павалій з Украіны, а таксама Данатас Монтвідас з Літвы.

Пераможцы і лаўрэаты міжнароднага конкурсу «Віцебск»[3]:

 Год Гран-пры Першая Прэмія   Другая прэмія Трэцяя прэмія
1992  не прысуджаўся Сцяг Украіны Олэкса Берэст Сцяг Беларусі (1991-1995) Андрэй Хлястоў
Сцяг Беларусі (1991-1995) Іна Афанасьева
Сцяг Расіі Сабіна
Сцяг Украіны Тарас Жыцінскі
Сцяг Польшчы Моніка Ростэк
Сцяг Расіі Ігар Шышоў
1993 Сцяг Украіны Таісія Павалій Сцяг Расіі Вадзім Азарх Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія Ліліяна Ранчыч Сцяг Украіны Андрэй Шпак
1994  не прысуджаўся Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія Мілан «Шчэпа» Шчэпавіч Сцяг Украіны Аляксандр Панамароў Грузія Тэона
1995 Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія Філіп Жмахер Сцяг Украіны Наталля Магілеўская Грузія Тэймураз Боджгуа Сцяг Балгарыі Тоні Чакыраў
Сцяг Расіі Вольга Прадзіна
1996 Сцяг Украіны Руслана Лыжычка Сцяг Турцыі Хакан Сулейман Азкая Грузія Мая Каркарашвілі Сцяг Расіі Таццяна Анісімава
1997 Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія Святлана Слаўкавіч Сцяг Расіі Вольга Сяргеева Сцяг Беларусі Вольга Жалудова Сцяг Украіны Інеш Кдырава
1998 Сцяг Ізраіля Рафаэль Даган Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія Таня Банянін Сцяг Беларусі Вікторыя Дземянчук Сцяг Украіны Яўгенія Уласава
Сцяг Балгарыі Радасціна Колева
Сцяг Польшчы Эва Улязлоўска
1999 Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія Жэлька Ёксімавіч Сцяг Беларусі Ірына Дарафеева Сцяг Украіны Яўгенія Чобіч
Сцяг Паўночнай Македоніі Караліна Гочава
Сцяг Расіі Дыяна Гурцкая
Сцяг Польшчы Кася Станкевіч
2000 Сцяг Паўночнай Македоніі Ташэ Праескі Сцяг Малдовы Нэлі Чабану
Сцяг Расіі Аляксандра Рахманькова
Сцяг Арменіі Вардуі Варданян
Сцяг Славеніі Марыян Навіна
Сцяг Украіны Алеся Азнобіна
2001 Сцяг Расіі Тэона Дольнікава Сцяг Беларусі Дзмітрый Качароўскі Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія Зоран Шандораў
Сцяг Германіі Каці Карнай
Грузія Нато Метанідзэ
Сцяг Босніі і Герцагавіны Барыс Рэжак
2002 Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія Зікі Сцяг Украіны Дзяніс Барканаў
Грузія Тамара Гачэчыладзэ
Сцяг Балгарыі Тодар Георгіеў
Сцяг Беларусі Аляксандра Кірсанава
Сцяг Беларусі Наталля Падольская
Сцяг Расіі Елена Гуляева
2003 Сцяг Беларусі Максім Сапацькоў Сцяг Малдовы Надзея Трохін Сцяг Беларусі Уладзімір Аўчароў
Сцяг Сербіі і Чарнагорыі Елена Тамашэвіч
Сцяг Украіны Сяргей Дземянчук
Сцяг Босніі і Герцагавіны Ігар Вукоевіч
2004 Сцяг Беларусі Пётр Ялфімаў Сцяг Расіі Яўген Гор Сцяг Казахстана Маржан Арапбаева Сцяг Малдовы Родзіка Новак
2005 Сцяг Беларусі Паліна Смолава Сцяг Паўночнай Македоніі Мар’ян Стаянаскі Сцяг Беларусі Гюнэш
Сцяг Ізраіля Шай
Сцяг Украіны Наталля Валеўская
Сцяг Балгарыі Эмілія Валенці
2006 Сцяг Расіі Аксана Багаслоўская Сцяг Малдовы Наталля Гардзіенка Сцяг Расіі Аляксей Гоман Сцяг Арменіі Карынэ Асіран
Сцяг Італіі Чыкс
2007 Сцяг Украіны Наталя Краснянска Сцяг Беларусі Георгій Калдун
Сцяг Славеніі Нушка
Сцяг Румыніі Аліна Сцяг Сербіі Ана Міленкавіч
Сцяг Польшчы Себасцьян Плявіньскі
2008 Сцяг Літвы Данатас Монтвідас Сцяг Беларусі Віталь Гардзей
Сцяг Расіі Лена Валеўская
Сцяг Грузіі Надзіко Сцяг Балгарыі Пламен Патаў
Сцяг Украіны Уладзіслаў Лявіцкі
2009 Сцяг Расіі Дзмітрый Даніленка Сцяг Малдовы Паша Парфеній Сцяг Беларусі Андрэй Коласаў
Сцяг Паўночнай Македоніі Улатка Лазанаскі
Сцяг Літвы Еранімус Мілюс
Сцяг Украіны Пятро Дмітрычэнка
2010 Сцяг Харватыі Дамір Кеджа Сцяг Грузіі Лаша Рамішвілі Сцяг Арменіі Анаіт Шахбазян
Сцяг Украіны Іна Воранава
Сцяг Казахстана Дзінара Султангаліева
Сцяг Беларусі Дзяніс Вяршэнка
Сцяг Паўночнай Македоніі Ёцэ Панаў
2011 Сцяг Беларусі Алена Ланская Сцяг Украіны Уладзімір Квасніця Сцяг Літвы Рута
Сцяг Чэхіі Дэвід Дэйл
Сцяг Казахстана Алішэр Карымаў
Сцяг Малдовы Крысціна Скарлат
2012 Сцяг Паўночнай Македоніі Бобан Майсоскі Сцяг Латвіі Саманта Ціна Сцяг Украіны Галіна Конах Сцяг Італіі Федэрыка Марынары
Сцяг Балгарыі Славіна Калканджыева
2013 Сцяг Польшчы Міхал Качмарэк Сцяг Харватыі Сабрына Кунштэк Сцяг Малдовы Яўген Андрыянаў
Сцяг Грузіі Арчыл
Сцяг Румыніі Крысці
Сцяг Беларусі Аляксандр Салаўёў
2014 Сцяг Мексікі Радрыга де ла Кадэна Сцяг Малдовы Віталіэ Нэгруца Сцяг Украіны Вераніка Дораш
Сцяг Харватыі Дына Елушыч
Сцяг Ізраіля Дыана Голбі
Сцяг Казахстана Мархаба Сабіева
2015 Сцяг Казахстана Дзімаш Кудайберген[4] Сцяг Беларусі Валерыя Грыбусава Сцяг Балгарыі Мікалай Манолаў Сцяг Грузіі Сафі
Сцяг Украіны Ганна Цвердаступ
2016 Сцяг Беларусі Аляксей Грос[5] Сцяг Казахстана Адам Сцяг Італіі Элеанора Век’ё
Сцяг Малдовы Анна Адабеску
Сцяг Грузіі Андрыа Гвілісіані
Сцяг Ізраіля Ганна Цімафей
2017 не прысуджаўся Сцяг Украіны Улад Сытнік[6] Сцяг Беларусі Ягор Шаранкоў Сцяг Сербіі Невена Божавіч
2018 Сцяг Румыніі Марчэл Рошка[7] Сцяг Казахстана Ернар «Амрэ» Садырбаеў Сцяг Украіны Міла Ніціч Сцяг Беларусі Яўген Курчыч
Сцяг Польшчы Сільвія Зэлек
2019 Сцяг Казахстана Адыльхан Макін[8] Сцяг Грузіі Георгій Путкарадзэ Сцяг Ізраіля Ілай Альмані
Сцяг Беларусі Ваня Зданюк
Сцяг Расіі Іван Дзятлаў
Сцяг Украіны Дзмітры Бабак
2020 Сцяг Беларусі Раман Волазнеў[9] Сцяг Украіны Эліна Івашчанка Сцяг Літвы Караліна Лында Сцяг Казахстана Хансултан
Сцяг Босніі і Герцагавіны Івона Адзіцкі
2021 Сцяг Казахстана Рухія Байдукенава[10] Сцяг Сербіі Ірына Арсеніевіч Сцяг Беларусі Данііл Мышкавец
Сцяг Украіны Рэната Шціфель
Сцяг АзербайджанаТофік Гаджыеў
Сцяг СлавакііІвана Марыя Багова
2022 Сцяг Беларусі Ганна Трубяцкая[11] Сцяг Італіі Марта Верэк’я Сцяг Балгарыі Дзмітрына Германава

Сцяг Расіі Анастасія «NANSI» Бяляўская

Сцяг Кыргызстана Бек Ісраілаў

Сцяг Арменіі Марыя Ханданян

2023 Сцяг Арменіі Маша Мнджаян[12] Сцяг Беларусі Самір Ёльчыеў Сцяг Італіі Agape

Сцяг Расіі Елізавета Слышкіна

Сцяг Казахстана Куралай Мейрамбек

Сцяг Узбекістана Маліка Хакімава

Міжнародны дзіцячы музыкальны конкурс «Віцебск»[правіць | правіць зыходнік]

З 1996 года падчас Славянскага Базара ў Віцебску праходзіў Міжнародны конкурс дзіцячых шоу-праграм, які пасля стаў звацца Міжнародным конкурсам дзіцячых канцэртных праграм. Міжнародны дзіцячы музыкальны конкурс «Віцебск» стаў заменай апошняму з 2003 года.

Фармат дзіцячага конкурсу[правіць | правіць зыходнік]

Паводле афіцыйнай фармулёўкі, мэтай конкурсу з’яўляецца папулярызацыя дзіцячай музычнай творчасці, выяўленне юных таленавітых выканаўцаў, актывізацыя стварэння новых сучасных твораў для дзяцей і юнацтва, выхаванне мастацкага густа і павагі прафесіяналізму, адраджэнне найлепшых традыцый эстраднага жанру. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца дзеці ва ўзросце ад 7 да 12 гадоў уключна, якія маюць досвед канцэртных выступаў.

Конкурс звычайна складаецца з двух конкурсных выступаў, якія праходзяць у два дні, і гала-канцэрта. У першы дзень конкурсу ўдзельнікі выконваюць песню кампазітара краіны і на мове краіны, якую прадстаўляе канкурсант. У другі дзень выконваецца эстрадная песня па выбары канкурсанта, якая найлепш адлюстроўвае выканальніцкае майстэрства і артыстычныя здольнасці канкурсанта. Асноўным патрабаваннем да песень з’яўляецца адпаведнасць дзіцяча-юнацкай тэматыцы, сугучнасць з узростам і светапоглядам выканаўцы. Пераможца конкурсу робіцца ўладальнікам Гран-пры і Залатой Ліры.

Пераможцы і лаўрэаты дзіцячага конкурсу[правіць | правіць зыходнік]

Найбольшы поспех сярод удзельнікаў дзіцячага конкурсу маюць прадстаўнікі Румыніі, якія 4 разы рабіліся ўладальнікамі Гран-Пры, з іх 3 гады запар, і Беларусі з 5-цю гран-пры. Тройчы перамагалі на конкурсе ўдзельнікі з Расіі. Сярод беларускіх пераможцаў конкурсу Ксенія Сітнік і Андрэй Кунец, якія пасля паспяхова прадстаўлялі Беларусь на дзіцячым Еўрабачанні. Шмат, хто з удзельнікаў з іншых краін таксама прымалі ўдзел у дзіцячай версіі Еўрабачання пасля ўдалых выступленняў у Віцебску.

Ксенія Сітнік пасля перамогі ў Віцебску здолела затым выйграць дзіцячае Еўрабачанне-2005

Пераможцы міжнароднага дзіцячага музыкальнага конкурсу «Віцебск»:

Год Пераможца
2003 Сцяг Румыніі Ноні Разван Энэ
2004 Сцяг Расіі Раман Грычушнікаў
2005 Сцяг Беларусі Ксенія Сітнік
2006 Сцяг Польшчы Катажына "Кася-Бэла" Меднік
2007 Сцяг Беларусі Андрэй Кунец
2008 Сцяг Расіі Лара1
2009 Сцяг Румыніі Марыя Крысціна Крэчун
2010 Сцяг Румыніі Марыа Галатану
2011 Сцяг Румыніі Ралука-Элена Урсу
2012 Сцяг Грузіі Марыям Бічашвілі
2013 Сцяг Балгарыі Персіяна Дзімітрава
2014 Сцяг Украіны Анастасія Багінская[13]
2015 Сцяг Казахстана Луіза Нуркуатава[14]
2016 Сцяг Расіі Настасся Гладзіліна[15]
2017 Сцяг Беларусі Марыя Магільная[16]
2018 Сцяг Украіны Аляксандр Балабанаў[17]
2019 Сцяг Беларусі Ксенія Галецкая[18]
2020 Сцяг Беларусі Ангеліна Ламака[19]
2021 Сцяг Чарнагорыі Комнен Вукавіч[20]
2022 Сцяг Беларусі Елісей Касіч[21]
2023 Сцяг Казахстана Шэрхан Арыстан[22]
Заўвагі
  1.   — Армянская выканаўца Луара Айрапецян прадстаўляла на конкурсе 2008 года Расію пад псеўданімам Лара.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Пастанова Міністэрства культуры РБ аб Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2010. Праверана July 26, 2013. (руск.)
  2. Гран-при конкурса "Витебск-2017" не присуждался, первая премия у украинца (руск.). www.belta.by (17 ліпеня 2017). Праверана 15 верасня 2023.
  3. Лаўрэаты міжнароднага конкурса выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2011. Праверана July 29, 2013. (руск.)
  4. Найлепшым славянскім спеваком стаў казах. Праверана July 14, 2015.
  5. Гран-пры на «Славянскім базары» атрымаў беларус Аляксей Грос. Праверана July 19, 2016.
  6. Першы прыз «Віцебска» дастаўся ўкраінцу з Луганска. Праверана July 18, 2017.
  7. Музычны конкурс на «Славянскім базары» выйграў рэгент царквы з Бухарэста. Праверана August 3, 2018.
  8. Гран-пры «Славянскага базару» прысудзілі прадстаўніку Казахстана. Праверана March 10, 2020.
  9. Гран-пры «Славянскага базара» атрымаў беларускі выканаўца з песняй на словы Багдановіча. Праверана July 20, 2020.
  10. Гран-пры "Славянскага базару" атрымала прадстаўніца Казахстана. Праверана July 19, 2021.
  11. Дзве перамогі — у Беларусі! У Віцебску адбылося маштабнае закрыццё «Славянскага базару». Праверана February 10, 2023.
  12. Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў на "Славянскім базары ў Віцебску" заваявала Маша Мнджаян. Праверана July 19, 2023.
  13. Украінка Анастасія Багінская стала пераможцай дзіцячага конкурсу «Віцебск-2014». Праверана July 13, 2014.
  14. Луіза Нуркуатава з Казахстана заваявала Гран-пры дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2015"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана July 13, 2015.
  15. Расіянка Настасся Гладзіліна заваявала Гран-пры дзіцячага музычнага конкурсу "Славянскага базару"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2016. Праверана July 19, 2016.
  16. Беларуска Марыя Магільная перамагла ў дзіцячым конкурсе на «Славянскім базары». Праверана July 18, 2017.
  17. Сталі вядомыя імёны пераможцаў XVI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2018"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2020. Праверана August 3, 2018.
  18. Ксенія Галецкая заваявала Гран-пры дзіцячага конкурсу на "Славянскім базары ў Віцебску"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2020. Праверана March 10, 2020.
  19. Гран-пры дзіцячага конкурсу «Славянскага базару» заваявала Ангеліна Ламака". Праверана July 20, 2020.
  20. Гран-пры дзіцячага конкурсу "Славянскага базару" заваяваў Комнен Вукавіч з Чарнагорыі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2021. Праверана July 19, 2021.
  21. Дзве перамогі — у Беларусі! У Віцебску адбылося маштабнае закрыццё «Славянскага базару». Праверана February 10, 2023.
  22. Гран-пры ў Казахстана, другое месца ў Беларусі. Як размеркаваліся месцы дзіцячага конкурсу "Віцебск". Праверана July 19, 2023.