Конкурс песні Еўрабачанне 2002
Выгляд
Конкурс песні Еўрабачанне 2002 | |
---|---|
Дата | |
Фінал | 25 мая 2002 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | ![]() |
Вядучы(я) | Аннелі Пеэба і Марка Матверэ |
Тэлеканал гаспадароў | ![]() |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 24 |
Вяртанне | ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Адмовіліся ад удзелу | ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12 |
Пераможная песня | ![]() |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄2001 ![]() |
Конкурс песні Еўрабачанне 2002 — 47-ы конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 25 мая 2002 года на арэне «Саку Суурхаль» у Таліне (Эстонія). Першапачаткова планаваўся ўдзел у конкурсе 22 краін, але Еўрапейскі вяшчальны саюз павялічыў гэтую квоту да 24. Дадатковыя месцы былі прадастаўлены Ізраілю і Партугаліі, але апошняя адмовілася з-за ўнутраных праблем тэлеканала RTP, і яе месца заняла Латвія.
Расія, Румынія, Турцыя і Боснія і Герцагавіна выкарыстоўвалі галасаванне членаў журы, а Кіпр, Грэцыя, Харватыя і Мальта — змяшаную сістэму галасавання (гледачы і журы).
У другі раз запар перамагла прыбалтыйская краіна. Мары N (Марыя Навумава) з Латвіі атрымала Гран-пры, набраўшы 176 ачкоў.